ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

Як будучых святароў вучаць спавядаць?

Задай пытанне

Падчас вучобы ў духоўнай семінарыі клерыкі праходзяць навучанне і атрымліваюць веды ў сферы філасофіі і тэалогіі. У межах вывучэння таго, што датычыцца канкрэтна сакраманту пакаяння, разглядаюцца многія пытанні, напрыклад: для чаго існуе споведзь, якая ў ёй роля святара, як правільна разумець умовы споведзі, каб яна была сапраўднай.
    Канешне, вывучаюцца і практычныя моманты гэтага сакраманту. Кожны святар павінен ведаць формулу адпушчэння грахоў, як падыходзіць да чалавека, якое накладваць пакаянне. Таксама вывучаецца правільнае з пункту гледжання псіхалогіі стаўленне да розных людзей, як і каму варта даваць духоўныя настаўленні. Спаведнік павінен умець дапамагчы чалавеку добра паспавядацца, пабудзіць яго да сапраўднай скрухі і прыняцця рашэння выправіцца.
Выкладчыкі стараюцца па максімуму стварыць на лекцыях разнастайныя сітуацыі споведзі, прадставіць розных людзей і іх жыццёвыя моманты, цяжкасці. Напрыклад, моладзі або дзяцей, вернікаў, якія рэдка прыступаюць да гэтага сакраманту, або тых, хто мае не да канца сфарміраваныя духоўнасць і сумленне. Таксама будучыя святары вывучаюць выпадкі, у якіх споведзь можа быць несапраўднай.
    Шмат часу прысвячаецца вывучэнню і разуменню строгага захавання таямніцы споведзі, якое патрабуецца ад спаведніка. Выкладчыкі намагаюцца “стварыць” цяжкія ўмовы, каб будучы святар адчуў і зразумеў усю важнасць таямніцы пакаяння.
    У Кодэксе кананічнага права ўказваецца, што “задаючы пытанні, святар абавязаны рабіць гэта разважліва і разборліва, прымаючы пад увагу становішча і ўзрост таго, хто каецца, і ўстрымлівацца ад роспытаў пра імя саўдзельніка граху” (кан. 979). Аднак можа здарыцца так, што некаторыя жыццёвыя абставіны (напрыклад, несакраментальны шлюб, прабыванне ў цяжкім граху на працягу доўгага часу без шкадавання і рашэння выправіцца), могуць зрабіць немагчымым поўнае прымірэнне з Богам. Адмова ў адпушчэнні грахоў не мае на мэце раніць грэшніка або прынізіць яго, але павінна дапамагчы яму адкрыцца Богу. Спаведнік, які ўсведамляе, што не можа адпусціць грахі, павінен далікатна, з любоўю растлумачыць, чаму ён павінен так паступіць, і пабудзіць таго, хто каецца, да веры ў Божую любоў і да малітвы, якая дапаможа яму ўбачыць сапраўдны стан яго душы. Некаторым патрэбны час, каб “даспець” да поўнага навяртання і прымірэння.
    У канцы навучання адбываецца экзамен, дзе выкладчык цікавіцца не толькі ведамі будучага святара пра сакрамант пакаяння, але і, як было сказана раней, стварае для яго як бы прыклад споведзі з рознымі людзьмі, рознымі жыццёвымі абставінамі і цяжкасцямі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.