ГРОДНА
Чацвер,
13 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (168)

вяжуць шкарпэткі
для Папы
Арыгінальную ініцыятыву да візіту Святога Айца ў краіну прыдумаў нацыянальны “Карытас”.
Гаворка ідзе пра звязаную ўручную на спіцах пару цёплых баваўняных шкарпэтак, упрыгожаных традыцыйным народным арнаментам. Самыя прыгожыя вырабы ўручаць у падарунак папу Францішку. Астатнія шкарпэткі ў якасці гуманітарнай дапамогі будуць перададзены ва Украіну, у раёны, пацярпелыя ад вайны. Разам з гэтым “Карытас” запрашае вернікаў, асабліва ўдзельнікаў конкурсу, маліцца за мір у свеце.†
Пасаду атрымаў прэмію
Кароткі фільм, што даступны на 30-ці розных мовах, апавядае пра феномен міграцыі і драму сотняў тысяч людзей, вымушаных уцякаць ад вайны, голаду, беднасці, праследавання, праблем навакольнага асяроддзя, выкліканых кліматычнымі зменамі.
Ролік атрымаў прэмію ў намінацыі “Лепшая сацыяльная стратэгія” на міжнародным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Publifestival” у Мадрыдзе (Іспанія). Мэта відэафільма – дапамагчы распаўсюдзіць пасланне, якое ўзрушвае і мабілізуе, дасягаючы мільёнаў людзей ва ўсім свеце. У ім выразна гучаць словы папы Францішка, які нагадвае, што міграцыя не з’яўляецца новым феноменам у гісторыі чалавецтва. Супольным адказам на гэтую з’яву, на думку Пантыфіка, павінна стаць прыняцце, абарона, падтрымка і інтэграцыя мігрантаў.
С. Марыя Кармэн Рэндзілэс Марцінэз з Венесуэлы з’яўляецца заснавальніцай Кангрэгацыі Служак Езуса.
Маці Кармэн – як называлі яе сёстры – нарадзілася ў 1903 годзе. З самага нараджэння змагалася з інваліднасцю з-за нераспрацаванага левага пляча. На працягу ўсяго жыцця карысталася цяжкім пратэзам, аднак гэта не стала для яе перашкодай для выканання хатніх спраў, атрымання адукацыі і служэння Касцёлу.Сваёй вялікай любоўю с. Марыя Кармэн ахінала асабліва найбяднейшых, чым заслужыла прозвішча Сястры Убогіх. Давяраючы Богу, адкрывала сваё сэрца кожнаму, перш за ўсё патрабуючым.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.