ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (124)

Варта ведаць

☞ У базіліцы св. Пятра ў Ватыкане адбыўся звычайны публічны кансісторый, на якім Святы Айцец Францішак далучыў да Калегіі Кардыналаў 14 новых членаў. Кожны з іх атрымаў ад Пантыфіка кардынальскі берэт, персцень і булу з вызначаным тытулярным касцёлам у Рыме (гэта сімвалічнае далучэнне кардынала да прэзбітэрыя Рымскай дыяцэзіі). Намінуючы новых кардыналаў, Папа прызначыў ім таксама тытулярныя касцёлы і дыяконіі.

    ☞ У Ватыкане ў рамках візіту прэзідэнта Французскай Рэспублікі Эмануэля Макрона адбылася яго сустрэча з папам Францішкам. Святы Айцец прыняў прэзідэнта на аўдыенцыі. Падчас размовы былі ўзняты такія глабальныя пытанні, як ахова навакольнага асяроддзя, міграцыя і шматбаковыя абавязацельствы па прадухіленні і ўрэгуляванні канфліктаў. Макрон урачыста прыняў у Ватыкане тытул ганаровага протаканоніка Латэранскай базілікі. Прэзідэнт падкрэсліў, што яго рашэнне прадыктавана імкненнем паглыбіць адносіны са Святым Пасадам, якія могуць служыць справе міру і агульнага дабра.
   
   ☞ Згодна з вынікамі сусветных даследаванняў, праведзеных амерыканскім цэнтрам PEW, Грузія і Гана – адзіныя краіны свету, дзе людзі ва ўзросце ад 18-ці да 39-ці гадоў больш набожныя, чым людзі, старэйшыя за 40 гадоў. Асабліва вялікае разыходжанне паміж малодшымі і старэйшымі вернікамі на карысць апошніх выяўлена ў ЗША, а таксама ў Польшчы, Грэцыі, Чылі, Румыніі і Партугаліі. Даследчыкі робяць вывады, што кожнае наступнае пакаленне ў стабільна развітым грамадстве будзе менш рэлігійным, чым папярэдняе.
     
   ☞ Урачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля арыгінальна адзначаецца ў Аліага, што ў 100 км на поўнач ад сталіцы Філіпінаў. Па словах мясцовага святара Элмера Віламаёра, гэтая традыцыя бярэ пачатак у 1944 годзе, калі мясцовыя жыхары былі выратаваны ад расстрэлу падчас акупацыі японцаў (пайшоў моцны лівень). Людзі палічылі, што абавязаны сваім выратаваннем св. Яну, які хрысціў Збавіцеля вадой. У памяць аб гэтай падзеі ўдзельнікі цырымоніі змазваюць свае целы брудам і накрываюць іх лістамі бананаў. Затым мыюцца і ідуць на св. Імшу.
   
   ☞ Англійская фірма “Butler & Butler”, якая шые вопратку для духавенства, выпусціла першую сутану з высакаякаснага поліэстэру, атрыманага з 100% перапрацаванага пластыка. Ідэя вытворчасці – следства вялікай цікавасці, выкліканай дакументальным фільмам ВВС пад назвай “The Blue Planet” (“Блакітная планета”), дзе ўвага засяроджваецца на ўплыве дзейнасці чалавека і згубнага пластыка на экасістэмы. Падчас мінулага Вялікага посту Касцёл Англіі заахвочваў вернікаў увогуле адмовіцца ад выкарыстання пластыкавых вырабаў.

credo.pro; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.