ГРОДНА
Субота,
15 сакавіка 2025 года |
Марыя, вядзі нас да свайго Сына!

– Кс. Юрый, віншуем Вас з прызначэннем на новую пасаду! І нават, трэба заўважыць, не на адну. Падзяліцеся, калі ласка, ці было гэтае рашэнне нашага ардынарыя для Вас нечаканасцю?
– Па праўдзе, я пакуль што яшчэ не магу да канца ўсё ўсвядоміць... Разумею, што атрымаў новае поле для душпастырскай дзейнасці. А гэта новыя выклікі, заданні, адказнасць. Магу з упэўненасцю сказаць: буду рабіць у парафіі ўсё магчымае, што ад мяне як святара залежыць. †
– Па праўдзе, я пакуль што яшчэ не магу да канца ўсё ўсвядоміць... Разумею, што атрымаў новае поле для душпастырскай дзейнасці. А гэта новыя выклікі, заданні, адказнасць. Магу з упэўненасцю сказаць: буду рабіць у парафіі ўсё магчымае, што ад мяне як святара залежыць. †
– Вы прыбылі ў парафію ў Тракелі як пробашч за тыдзень да штогадовых ліпеньскіх урачыстасцей. Ці адчувалі разгубленасць з-за кароткага тэрміну, які неабходны і для адаптацыі на новым месцы, і для належнай падрыхтоўкі дыяцэзіяльнага свята?
– Я ў гарачай вадзе купаны! (смяецца – заўв. аўт.). Насамрэч, мне нічога ў жыцці не даецца лёгка. Але мяне ніколі гэта не спыняе, наадварот – разахвочвае. Заўсёды адчуваю дапамогу “зверху”. Дзякуючы гэтай падтрымцы бачу, як усе складанасці з часам вырашаюцца, усё задуманае ажыццяўляецца.
Наш ардынарый адкрыты на Святога Духа, і я з пакорай прыняў Божы Провід. А яшчэ мне пашчасціла сустрэць тут адкрытых і чулых людзей. На наступны дзень пасля таго, як атрымаў ключы ад святыні, склікаў актыўных парафіян і паведаміў, што мне патрэбна дапамога. Адразу сфарміраваўся штаб адказных вернікаў. Кожны з іх сабраў сваю каманду – і справа падрыхтоўкі да ўрачыстасцей пачалася! Вельмі прыемна, што людзі тут гатовыя ахвяраваць свой час і здольнасці. Запэўніваюць, што ім не надта па сілах пасадзейнічаць у нейкіх матэрыяльных справах, але, як кажуць, “нашы рукі заўсёды гатовы да працы”. Бачу, што і мясцовыя ўлады ідуць насустрач. Думаю, мы ўсе спрацуемся для таго, каб Тракелі былі вядомым духоўным і турыстычным цэнтрам.
– Маеце нейкія канкрэтныя планы на гэты конт?

У планах – акультурыць прылягаючую да святыні тэрыторыю, надаць асаблівую ўвагу пілігрымкам, якія, на жаль, з кожным годам усё меншаюць. А яшчэ ў перспектыве разглядаю рэформу традыцыйнай праграмы ўрачыстасцей.
– Лічыце, пілігрымковы рух недастаткова развіты?
– Сёння ў Тракелі ідзе 5 пешых пілігрымак: з Гродна, Ваўкавыска, Навагрудка, Іўя, Ашмянаў. Лічу, што для дыяцэзіі з такой вялікай колькасцю католікаў гэтага вельмі мала. Трэба развіваць у вернікаў цікавасць да пешых паломніцтваў... Пакуль не бачу канкрэтных крокаў, якія трэба зрабіць у гэтым накірунку, але мэта, бясспрэчна, будзе дасягнута. Абавязкова. Давядзецца зрабіць каласальную працу і пераглядзець усю структуру, якая задзейнічана ў пілігрымковым руху ў нашай дыяцэзіі.
– А што зараз, на Ваш погляд, знаходзіцца на годным узроўні? Што трэба берагчы і захоўваць?

Не менш прыгожым звычаем з’яўляюцца сустрэчы ў дыяцэзіяльным санктуарыі такіх груп вернікаў, як Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”, Колаў Жывога Ружанца, Францішканскага ордэна свецкіх... Добра было б, каб усе рухі і душпастырствы нашай дыяцэзіі знаходзілі час на спатканне ў марыйным санктуарыі і даручэнне Маці Божай сваіх праблем і цяжкасцей, поспехаў і радасцей.
– Наколькі Вам блізкія Тракелі? Ці маеце асабістую гісторыю, звязаную з гэтым месцам?
– Упершыню я трапіў у Тракелі ў 2000 годзе пілігрымам, быў яшчэ школьнікам. Тады я разам з групай з Ішчолна далучыўся да пешай пілігрымкі Ваўкавыск – Тракелі. Памятаю, колькі ў мяне было захаплення! Такое цікавае падарожжа: у дарозе пяюць песні, начлегі ў незнаёмых людзей... Другі раз я пайшоў у пілігрымку ўжо кандыдатам у семінарыю. Адчуваў вялікі гонар, выбраўшы такую жыццёвую дарогу. Крочыў да Марыі з інтэнцыяй, каб Яна выпрасіла ў Сына неабходныя ласкі і сілы для майго далейшага служэння. Я на самым пачатку свайго шляху непакоіўся аб тым, ці змагу годна несці душпастырскую паслугу. І давяраў Марыі... Дыяканскую практыку я праходзіў у Тракелях.
– Адчуваеце прысутнасць Марыі ў Вашым жыцці?
– Да Маці Божай я звяртаюся штодня. Заўважаю, калі аддаю ў малітве цяжкасці свайго жыцця, заўсёды адчуваю падтрымку. Усё, што прашу на ружанцы, атрымліваю.
Калі я спыняюся і гляджу з боку на сваё жыццё, разумею, што Марыя заўсёды са мною побач. Я нарадзіўся напярэдадні літургічнага ўспаміну Маці Божай Грамнічнай. Пасля назначэнняў неаднаразова прыязджаў у парафіі на марыйныя святы. Так было, напрыклад, калі прыбыў у радунскую парафію Маці Божай Ружанцовай. Гэта адбылося ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У лідскую парафію Святой Сям’і я прыехаў у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. І нават сваім пакліканнем да святарства я абавязаны Маці Божай. Як аднойчы высветлілася ў размове з маім далёкім сваяком па мацярынскай лініі, ён ажно 15 разоў хадзіў у пілігрымцы ў Чанстахову з адной пэўнай інтэнцыяй: каб хтосьці з яго родных стаў святаром. Я бясконца ўдзячны свайму сваяку за вымаленую для мяне сцежку, а Марыі – за тое, што выпрасіла ў Сына такі дар.
– З якім дэвізам крочыце па святарскім шляху?
– Марыя, вядзі нас да свайго Сына!
– Поспехаў Вам! Няхай усё задуманае атрымаецца.
– Вялікі дзякуй. Праз рукі Марыі!
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 292 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.