ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада 2024 года |
З каталіцкіх СМІ (167)
“Фальшывы Папа”
“Мы вылучылі навіны, якія нам здаваліся найбольш цікавымі, пачынаючы з часу аргенцінскай дыктатуры і да нашых дзён. Мы бралі іх адну за другой і правяралі, прыводзячы абвяржэнне і выкрыццё”, – адзначыў сааўтар.†
Пад такой назвай у свет выйшла кніга, падрыхтаваная італьянскімі журналістамі. У ёй сабраны шэраг фальшывых звестак пра асобу папы Францішка і яго выказванні, што з’яўляліся ў СМІ.
Нэлё Скава, адзін з сааўтараў, сказаў, што ідэя выдання нарадзілася пасля таго, як свет убачыла кніга “Ворагі Францішка”. У ёй расследавалася, з якім супрацівам і перашкодамі сутыкаецца Папа. Аўтары кнігі выбралі каля 80-ці асноўных абвінавачванняў у адрас Пантыфіка і правялі сур’ёзную працу па іх развянчанні.“Мы вылучылі навіны, якія нам здаваліся найбольш цікавымі, пачынаючы з часу аргенцінскай дыктатуры і да нашых дзён. Мы бралі іх адну за другой і правяралі, прыводзячы абвяржэнне і выкрыццё”, – адзначыў сааўтар.†
У Ватыкан вярнулася
рэдкая копія ліста Калумба
Яна была выкрадзена пры невядомых абставінах і заменена на падробку.
Гаворка ідзе пра 8-старонкавы ліст, які Калумб асабіста напісаў у 1493 годзе да іспанскіх манархаў, паведамляючы аб адкрыцці Амерыкі і прыродных багаццях гэтых земляў. У той час было зроблена некалькі дзясяткаў копій гэтага ліста, якія былі разасланы ў розныя часткі Еўропы.У 2011 годзе ў Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША звярнуўся эксперт па старажытных кнігах і манускрыптах, які выказаў меркаванне, што ліст Калумба ў ватыканскім зборы не з’яўляецца аўтэнтычным. Праведзенае даследаванне пацвердзіла гэты факт. Пасля 7-мі гадоў пошукаў супрацоўнікі амерыканскіх спецслужб адшукалі скрадзены арыгінал.
Памерла старэйшая
манахіня ў свеце
Вікторыя дэ ла Круз належала да Кангрэгацыі Сясцёр Адараторак. У хуткім часе яна адзначыла б сваё 111-годдзе.
С. Вікторыя нарадзілася ў 1907 годзе ў Малазе (Іспанія). Пасля складання манаскіх абяцанняў была адпраўлена ў Японію. Там заснавала некалькі школ. З’яўлялася настаяцельніцай некалькіх манаскіх супольнасцей.Да канца жыцця працавала на карысць моладзі і жанчын. За сваю дзейнасць была адзначана ўладамі Японіі. Год таму, калі адзначала свой 110-ты Дзень нараджэння, стала вядомай “ютуберам” усяго свету. У рытме кастаньет зайграла вядомую песню “Que viva España!” (“Няхай жыве Іспанія!”).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 54 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.