ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

З Eвангелля св. Лукі
У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія. Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце.
Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае служэнне перад Богам, яму, паводле святарскага звычаю, выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб кадзіць. Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння. І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка. І збянтэжыўся Захарыя, калі ўбачыў яго, і страх ахапіў яго. Анёл жа сказаў яму: “Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян. І будзе табе радасць і вяселле, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, і не будзе піць ні віна, ні хмяльнога напою, і напоўніцца Святым Духам яшчэ ва ўлонні маці сваёй. І многіх з сыноў Ізраэля наверне да Пана Бога іхняга. І пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы”. †

Лк 1, 5–17
Быць голасам надзеі
Ян Хрысціцель быў голасам, які прадвяшчаў прыход Месіі, голасам, што не засланяў сабой таго, што важнейшае – Слова, паколькі “трэба, каб Ён узрастаў, а я памяншаўся”. Ян першым указаў сваім вучням, а разам з тым і тлумам, на Езуса як чаканага на працягу стагоддзяў Збаўцу свету.
Трэба, каб і мы былі такім голасам, што нясе жыватворнае Слова Езуса Хрыста, Добрую Навіну, надзею. Нават калі гэта будзе патрабаваць ад нас шмат намаганняў і перамогі над сабой, нават калі сустрэнемся з непрыяззю ці варожасцю з боку натоўпаў і сучасных Ірадаў, што чакаюць, магчыма, іншага паслання, будзьма голасам самога Езуса! Дазвольма, каб Ён стаў зместам нашых слоў і нашага жыцця!

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.