ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

10 чэрвеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
serce2

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх ласкаў ад Хрыста. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, усмешкі, цішыні ў сэрцы, цярплівасці і добрых людзей побач. Дзякуем за адкрытасць і адданую службу Богу і людзям
З удзячнасцю, парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык! З нагоды Імянін прагнем пажадаць Вам мноства Божых ласкаў, сіл і стойкасці на кожны дзень, моцнага здароўя і шмат радасці. Няхай Бог ва ўсім Вас бласлаўляе, а Святы Дух удзяляе неабходныя дары. Ад усяго сэрца дзякуем за бацькоўскую любоў, а таксама за клопат пра нас і святыню!
З малітвай, парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы схіляем нізка галовы, дзякуючы Вам за абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню, веліч сэрца і любоў.
Вернікі з Дзятлава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды 60-гадовага юбілею перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае перамагаць усе цяжкасці.
Вернікі з вул. Маладзёжная, Камсамольская, Лугавая
❧✿☙
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя найлепшыя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка на кожны дзень, святла Святога Духа, усіх Божых ласкаў, сіл і здароўя, бласлаўлёнага плёну на ніве душпастырскай працы.
Сям’я Пажэцкіх
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, сілы, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка. Няхай міласэрны Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада, вернікі з Сапоцкіна, сям’я Касцюшка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і перайманні Хрыста. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам жыццёвы шлях, узнагародзіць за веру, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды па-мацярынску Вамі апекуецца.
Рыцарства Беззаганнай, Адарацыйнае кола і парафіяне з касцёла МБ Анёльскай у Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 31-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрых ласкаў ад нашага Пана і мноства дароў Святога Духа, радасці ад выконваемай паслугі і імкнення Божай дарогай да святасці.
Яна, Вераніка і Валера, парафія Селіванаўцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Антонію Абухоўскаму і Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, плёну і радасці ў душпастырскай працы, сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама шмат сіл у вядзенні людзей да Бога.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца і апостальства “Маргарытка” з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Шанчуку з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху.
Вернікі з парафіі Гожа
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Паўле Радзівілка і Юліце Пятровай з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, спакойных і радасных дзён, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Маці Божай.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Шаноўным Спадарыням Цэліне Лукоўскай і Леанардзе Ярмусік з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і шчасця. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух даюць Вам сілы і натхненне, а Анёл-ахоўнік апекуецца Вамі ў цяжкія хвіліны жыцця.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага: здароўя, любові, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Няхай Анёлахоўнік заўсёды чувае над Вамі. Шчаслівай працы на кожны дзень святарскай паслугі!
З павагай, вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаная Сястра Антонія Шэйгерэвіч! З нагоды Імянін шчыра жадаем, каб міласэрны Пан адарыў Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам у паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух і Пан Езус асвячаюць дарогу, па якой Вы крочыце. Дзякуем за малітвы, добрае сэрца і зычлівасць, а маме – за цудоўную дачку.
З малітвай, вернікі з парафій Поразава і Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны адорвае шчодрымі ласкамі, святы Заступнік моліцца за Вас перад Божым алтаром, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў нялёгкай паслузе. Няхай мары здзяйсняюцца, усмешка заўсёды ўпрыгожвае твар, а побач будуць добрыя людзі. Жадаем, каб праца на карысць Богу і людзям прыносіла шчодры плён. Вельмі ўдзячныя бацькам за сына святара.
Касцёльны камітэт і парафіяне, Ліда-Фара
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Раман Ялоўчык! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй. Вера няхай толькі ўзмацняецца, а ўсе планы рэалізуюцца з Божай і людской дапамогай. Няхай душпастырская паслуга прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе для Вас падтрымкай у цяжкія хвіліны.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Ціхану з нагоды 1-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай святы Заступнік і Маці Божая атуляюць Вас сваёй апекай, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
З малітвай, Легіён Марыі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Паўлу Скубу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: шчаслівага і бласлаўлёнага жыццёвага шляху, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, плённага служэння на карысць Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Марыя Панна апекуецца Табой у кожную хвіліну жыцця, а міласэрны Бог адорвае ўсімі ласкамі.
З малітвай, родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Антонію Грэмзу з нагоды Імянін складаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сямінскаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, радасці і мноства Божых ласкаў. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай Ваша сэрца будзе заўсёды напоўнена дабрынёй і ласкай, якімі нястомна дзеліцеся з намі. Жадаем добрага настрою, усмешак, верных сяброў, надзейнай падтрымкі ад родных і блізкіх людзей.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.