ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (122)

Варта ведаць

☞ У Ватыканскіх садах адбылася цырымонія асвячэння мазаікі, на якой адлюстравана Марыя, Заступніца Гватэмалы. Урачыстасць узначаліў кардынал Джузэпэ Бертэлі, прэзідэнт губернатарства Дзяржавы-горада Ватыкан. Ініцыятыва была прымеркавана да 50-годдзя прадастаўлення статусу базілікі санктуарыю Найсвяцейшай Панны Ружанца ў Гватэмале – сталіцы аднайменнай краіны. Ватыканскія сады здаўна ўпрыгожваюць шматлікія рэпрадукцыі марыйных абразоў або статуй з розных санктуарыяў свету, з нядаўняга часу – і мазаіка з выявай Заступніцы Гватэмалы.

    ☞ Падчас сёлетняга ХІ Свята падзякі ў Святыню Божага Провіду ў Варшаве (Польшча) былі ўрачыста ўнесены рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай. З гэтай нагоды ў касцёле была адпраўлена св. Імша і прамоўлены Акт даручэння і падзякі. Эўхарыстыю цэлебраваў прымас Польшчы абп Войцех Поляк. У канцэлебры таксама ўдзельнічалі каля сотні біскупаў з краіны і з-за мяжы.
   
   ☞ Парламент Партугаліі не згадзіўся падчас галасавання на дэкрыміналізацыю т. зв “смерці з дапамогай”. Рашэнне большасці дэпутатаў азначае на практыцы адсутнасць згоды на легалізацыю эўтаназіі. Каментатары тэлебачання “SIC” ацанілі, што рашэнне Схода Рэспублікі стала адным з найважнейшых у гісторыі партугальскай дэмакратыі, што адлічвае свой пачатак ад бяскроўнага перавароту ў 1974 годзе, у выніку якога разваліўся кансерватыўны рэжым салазарыстаў.
     
   ☞ Украінскі каталіцкі ўніверсітэт аб’яўляе стыпендыяльны конкурс на навучанне па магістарскай праграме “Экуменічныя навукі: хрысціянства ў дыялогу з сусветнымі рэлігіямі, грамадствам і медыя”. Прыняць удзел у ім могуць асобы са ступенню бакалаўра, магістра і адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўню “спецыяліст”, атрыманымі па спецыяльнасці “багаслоўе” або па іншай спецыяльнасці (напрамку падрыхтоўкі), а таксама тыя, хто завяршае навучанне на бакалаўрыяце ў чэрвені 2018 года. Конкурс працягваецца да 15 чэрвеня.
   
   ☞ Вярнуўшыся на Радзіму, пераможцы Лігі чэмпіёнаў пачалі сваё святкаванне візітам у мадрыдскую катэдру. Зборная “Рэал-Мадрыд” на чале з кіраўніком клуба Фларэнтына Перэсам і трэнерам Зінедзінам Зіданам падзякавала Маці Божай за сваю перамогу над “Ліверпулем”. У катэдры футбольную каманду прывітаў мясцовы біскуп Хесус Відаль. “Для многіх маладых хлопцаў вы аўтарытэт, узор таго, што настойліва працаваць варта. Маладым вельмі патрэбны такія прыклады!” – зазначыў іерарх. У завяршэнне абаронца зборнай Хесус Вальехо прачытаў малітву вернікаў, а затым уся зборная адправілася да статуі Багародзіцы, дзе футбалісты “Рэала” паставілі свой кубак.

credo.pro; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.