ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

X ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так, што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум. А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў.
    А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: “Як можа сатана выганяць сатану? Калі валадарства раздзеліцца само ў сабе, не можа выстаяць такое валадарства. І калі дом раздзеліцца сам у сабе, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана паўстаў супраць самога сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды, кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Святога Духа, не атрымае даравання ніколі, але падлягае вечнаму асуджэнню”. Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: “Ён мае нячыстага духа”.
    І прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Сядзеў каля Яго натоўп і казаў Яму: “Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе”. І сказаў ім у адказ: “Хто маці Мая і браты Мае?”. І, паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: “Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці”.
Мк 3, 20–35

Хрыстос – наш фундамент
   Езус паказвае нам, як павінны паводзіць сябе ў складаных жыццёвых сітуацыях. Нельга паддавацца націску з боку іншых людзей, іх меркаванням, аддаляцца ад Бога і Касцёла, але ўсімі сіламі падтрымліваць сувязь з Хрыстом, захоўваць Яго наказы. Мы не павінны ставіць вышэй за Усемагутнага людзей, нават самых блізкіх нашаму сэрцу, бо не ўдасца пабудаваць моцнае жыццё на чалавеку. Збаўца ж з’яўляецца трывалым фундаментам, які ніколі не пахіснецца. Ён жыве і дзейнічае ў кожным з нас, у нашых парафіях, у Касцёле.
    Давайце даручым Пану сваё жыццё, на Ім будуючы сваю сучаснасць і будучыню.
   
● Як я клапачуся аб сваіх адносінах з Хрыстом?
   ● Што для мяне больш важнае: словы людзей ці слова Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.