ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Таямніцы сакральных экспанатаў музея Януша Паруліса

Унікальныя выданні Святога Пісання
У фондах музея знаходзіцца некалькі выданняў Бібліі: на лацінскай, польскай, беларускай, англійскай мовах, а таксама экземпляр, напісаны кірыліцай. Асаблівай увагі заслугоўваюць 2 кнігі. Першая з іх – Біблія з ілюстрацыямі Гюстава Дарэ па-польску (у перакладзе кс. Якуба Вуйка), выдадзеная ў 1874 годзе. †

Сакральныя абразы і фігуры

Увагу прыцягваюць таксама бюст Хрыста і фігура ўваскрослага Езуса. Апошняя была прывезена з-пад Слоніма. Як расказаў спадар Януш, на яе натрапіў стрыечны брат ягонай жонкі, калі непадалёк ад горада рамантаваў чыгунку. Там стаяла некалькі закінутых хатак. На гарышчы адной з іх ён знайшоў мяшочак, а ўнутры – старую скульптуру, якую, хутчэй за ўсё, выкарыстоўвалі падчас рэзурэкцыйных працэсій.
Малітоўнікі і кніжка “Жывы Ружанец”

“Жывы Ружанец” – гэта памятка аб бабулі, Эміліі Паруліс. На першай старонцы кніжкі, выдадзенай у 1935 годзе, змешчана рэгістрацыйная карта члена Кола Жывога Ружанца. У ёй запісаны асабістыя даныя, назва парафіі і нумар Ружы.
На чарговых старонках знаходзяцца апісанне абавязкаў членаў Жывога Ружанца, даты адпустаў і ўмовы, пры якіх іх могуць атрымаць удзельнікі супольнасці.
Экспанаты ў памяць пра Папу паляка

Крыжы актывістаў “Салідарнасці”

Габелен
“Апошняя Вячэра”

У адрозненне ад большасці музеяў, унікальная пляцоўка, створаная Янушам Парулісам, дзейнічае “па запатрабаванні” ў любую гадзіну, а экспанаты можна ўзяць у рукі.
Адрас музея: Гродна, вул. Лермантава, 25; тэл.: (8 033) 604-90-08.
Адрас музея: Гродна, вул. Лермантава, 25; тэл.: (8 033) 604-90-08.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.