ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (121)

Варта ведаць

☞ У Польшчы святары арганізавалі на вуліцы “дзяжурствы для няверуючых”. Кожную пятніцу ад 20.00 да 2.00 на лаўцы ў папулярным, асабліва сярод моладзі, месцы адпачынку святар будзе чакаць, пакуль хто-небудзь не падыдзе, каб проста пагаварыць, штосьці абмеркаваць, можа, паплакаць ці папрасіць аб дапамозе ў пазнанні Бога. Святарскія „дзяжурствы” скіраваны на няверуючых людзей, агностыкаў і тых, хто лічыць, што для іх няма месца ў Касцёле.

    ☞ Канцлер Германіі Ангела Меркель атрымала ў дар ад братоў з кляштара ў Асізі Лампаду міру св. Францішка за яе ўклад у справу мірнага суіснавання народаў. Узнагарода ў розныя гады ўручалася вялікай колькасці рэлігійных, грамадскіх і палітычных дзеячаў, якія так ці інакш прычыніліся да справы міру. Сярод тых, хто раней атрымліваў гэты дар ад асізскіх братоў, 3 апошнія Папы Рымскія, духоўны лідар Тыбета Далай Лама, а таксама 2 былыя прэзідэнты: Польшчы – Лех Валенса – і Савецкага Саюза – Міхаіл Гарбачоў.
   
   ☞ З нагоды 98-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ адбылася цудоўная ініцыятыва “Нацыянальнае чытанне «Evangelium Vitae»”, якая стала падарункам для святога Папы-паляка. Аўтарам ідэі стаў Рафал Гавэнда, актывіст pro-life з Чанстаховы. “Evangelium Vitae” – адна з самых важных энцыклік у гісторыі Касцёла і, праўдападобна, найважнейшая ў нашы часы. Ян Павел ІІ навучае ў ёй аб вартасці, святасці і непарушнасці чалавечага жыцця.
     
   ☞ Цягам бліжэйшых 3-ох гадоў у Рыме паўстане касцёл для маладых. Аб гэтым супольна паведамілі Джэнрыка Руца, дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі, і Давід Марыя Занчы, старшыня вялікай рымскай гандлёвай сеткі “Euroma2”, якая сфінансуе працы над праектам. У новай святыні прадугледжаны 3 навы і прылягаючая да яе плябанія. Аднак гэта будзе не парафія ў сціслым значэнні гэтага слова, а, хутчэй, месца культу, прызначанае, у першую чаргу, для моладзі.
   
   ☞ У будынку брытанскага Парламента адкрыта фотавыстава “50 Faces”, якая дэманструе цяжкі лёс жыхароў Святой Зямлі. Экспазіцыя складаецца з 50-ці чорна-белых партрэтаў ізраільцян і палестынцаў. Да большасці фотаздымкаў далучана інтэрв’ю, у якім асобныя людзі дзеляцца сваім жыццёвым вопытам у гэтай усё яшчэ неспакойнай частцы свету. Лічба 50 з’яўляецца адсылкай да сёлетняй 50-ай гадавіны т. зв. “шасцідзённай вайны”, араба-ізраільскага канфлікту, які ізраільцяне лічаць пачаткам свабоды, а палестынцы – пачаткам акупацыі, што трывае да сёння.

catholic.by; catholicnews.by; niedziela.pl; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.