ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

Слова для Жыцця (164)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Перамена, якую здзяйсняе Святы Дух […] не рэвалюцыянізуе жыццё навокал, а перамяняе сэрца; не вызваляе нас у той жа момант ад праблем, але робіць свабоднымі ўнутрана, каб маглі супрацьстаяць ім; не дае ўсяго адразу, але робіць так, што ідзём упэўнена, не стамляючыся жыццём. Святы Дух падтрымлівае маладосць сэрца. Любоў, нягледзячы на ўсе спробы яе прадоўжыць, рана ці позна мінае. І толькі Святы Дух прадухіляе нездаровае старэнне, тое ўнутранае. Як Ён гэта робіць? Аднаўляючы сэрца, перарабляючы яго з сэрца грэшніка ў сэрца таго, каму прабачана. Гэта вялікая перамена: з вінаватых робіць нас справядлівымі. Такім чынам усё змяняецца, таму што з нявольнікаў граху становімся вольнымі, са слуг – дзецьмі, з адкінутых – цэннымі, з расчараваных – поўнымі надзеі. Так Святы Дух спрыяе таму, што радасць адраджаецца, што ў сэрцы квітнее супакой.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай у Ватыканскай базіліцы ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа  


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Спасланне Святога Духа – гэта нараджэнне Касцёла. Менавіта ў дзень Пяцідзясятніцы, умацаваныя 7-ю дарамі Святога Духа, апосталы мужна выйшлі на вуліцы Іерусаліма, каб абвяшчаць укрыжаванага і ўваскрослага Хрыста. І, як сведчаць Дзеі Апосталаў, у якіх запісана гісторыя першаснага Касцёла, шмат людзей прыняло хрост. Тады распачаўся працэс евангелізацыі, дзякуючы якому многія народы, таксама і наш, пачулі Евангелле і прынялі хрост.
    У сакраманце канфірмацыі Бог умацоўвае нашы духоўныя сілы. Менавіта таму перад сваім Унебаўшэсцем Езус сказаў вучням, што пашле свайго Духа, які будзе з намі ва ўсе часы і навучыць, як павінны паступаць.
    Мы ўсе патрабуем гэтай дапамогі, асабліва моладзь. І Бог праз Святога Духа прыходзіць з ёй да нас. Неабходна толькі адкрыцца на Яго і дазволіць дзейнічаць.
    У гімне да Святога Духа молімся: “Прыйдзі, Дух Святы, і аднаві аблічча зямлі”. Аблічча зямлі – гэта не толькі і не столькі новыя прыгожыя мікрараёны з развітой інфраструктурай, басейнамі, стадыёнамі, добрымі сучаснымі аўтамабілямі і г. д., гэта, найперш, людзі і іх духоўны стан.
   
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы з удзяленнем сакраманту канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Святога Духа

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.