ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
IX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

З Eвангелля св. Марка
Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: “Глядзі, чаму яны робяць у шабат тое, што не дазволена?”. Ён сказаў ім: “Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім?”. І сказаў ім: “Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы – гаспадар шабату”. †
Мк 2, 23–28
Умець дзякаваць
Паміж фарысеямі і Езусам часта адбываліся канфлікты. Спрэчкі ўзнікалі галоўным чынам на фоне ўяўнага незахавання Хрыстом закона Майсея. Хоць Збаўца неаднойчы паўтараў, што прыйшоў не каб скасаваць, а каб выканаць закон, Яго інтэрпрэтацыя не падабалася кніжнікам. Прычынай непаразумення было тое, што фарысеі засяроджваліся на літарах закона, а Хрыстос гаварыў пра яго дух.
У сённяшнім Евангеллі адбываецца падобны канфлікт. Езус тлумачыць, што не чалавек быў устаноўлены для шабату, а наадварот. Гэта павінен быць дзень, падчас якога асоба скіроўвае сваю ўвагу на Бога, разам з тым прыгадваючы ўласныя абавязкі перад Ім.
Святы дзень павінен быць часам, каб асаблівым чынам выказаць удзячнасць Богу за жыццё, здароўе, клопат, веру, збаўленне – за ўсё.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.