ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (163)

Слова для Жыцця

Кс. абп Габар ПінтэрКс. абп Габар Пінтэр
    Калі Езус жыве ў нас, мы павінны заставацца ў Ім: “Заставайцеся ўва Мне, а Я – у вас” (Ян 15, 4). І тут увага: Езус так хоча і так вырашыў – застацца ў нас. І Ён ніколі не змяняе сваіх рашэнняў. Цяпер ад нас залежыць, застанёмся ў Ім ці не, дазволім Яму жыць у нас ці не.
    Але што азначае “заставацца ў Езусе”? Гэта значыць трываць у веры, якая ўмацоўваецца праз пастаяннае і ўважлівае слуханне Божага слова. Гэта значыць выконваць патрабаванні веры, а ўсе яны змяшчаюцца ў запаведзі любові да Бога і бліжніх. Калі мы застанёмся ў Хрысце, Ён будзе жыць у нас і стане тым, чым з’яўляецца лаза для галінак: жыццёвым прынцыпам, натхненнем, прычынай, сэнсам жыцця, нашых выбараў. […] Калі застанёмся ў Езусе, Ён сам зробіць так, каб у нашых сэрцах і з нашых сэрцаў вырас плод братэрскай любові; але калі не застанёмся ў Ім, жыццё паступова сапсуецца нашым жа эгаізмам.


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Да хрысціянскай супольнасці належаць розныя асобы: мужчыны і жанчыны, свецкія і духоўныя, жанатыя і самотныя, здаровыя і хворыя, людзі розных спецыяльнасцей і г. д. Аднак усе яны атрымліваюць адзіную духоўную ежу і ўзрастаюць у дасканаласці дзякуючы Божаму слову, малітве, удзелу ў сакрамантах, у першую чаргу ў Эўхарыстыі, і г. д. Усё гэта азначае, што ў хрысціянстве існуе адно правіла для ўсіх: той самы “гаршчок”, калі так можна выказацца. Кожны бярэ з яго столькі, колькі яму патрэбна, але субстанцыя ежы застаецца той самай. Гэтай ежай з’яўляецца Евангелле, вучэнне Касцёла, сакраманты, дабрачыннасць. Пры гэтым кожны мае свой шлях, якім павінен ісці, паддаючыся кіраўніцтву Святога Духа.
   


staniewski2   Кс. бп Юзаф Станеўскі

      Дарагія маладыя сябры! Не бойцеся быць мудрымі будаўнікамі свайго дома і шчасця, не бойцеся будаваць на скале – гэта значыць на Хрысце, на Пятры. [...]
    Вы распачалі будаванне свайго дома з Пятром нашых часоў – св. папам Янам Паўлам ІІ. Нам спадарожнічаў папа Бенедыкт XVI, зараз папа Францішак асабліва блізка да Вашых чаканняў і мар. Памятайце, што кожны Папа, кожны біскуп, святар, манахіня і манах, Вашы бацькі, людзі мудрыя не выступяць супраць Вас, не будуць супрацьстаяць Вашаму трываламу будаванню дома на скале. Больш за тое, кожны, бачачы гэта будаванне, дапаможа Вам.

Фрагменты гамілій, прамоўленых іерархамі на III Сустрэчы моладзі Беларусі ў Гродне, 29.04–01.05.2018

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.