ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА

З Eвангелля св. Яна
У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: “Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць у Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой”. Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Святога Духа, таму што Езус яшчэ
не ўславіўся.
†
Ян 7, 37–39
Выспець да хрысціянства
Невыпадкова ўваскрослы Хрыстос даў Апосталам Святога Духа менавіта ў Вячэрніку. Для вучняў Езуса гэта было вельмі сімвалічнае месца: там Месія абмыў ім ногі, накарміў сваім Найсвяцейшым Целам, удзяліў святарскае пасвячэнне. Там Ён прадказаў спасланне Духа Суцяшыцеля. Такім чынам, усё самае прыгожае і каштоўнае для хрысціяніна ўзяло пачатак менавіта ў Вячэрніку.
Заахвочаныя прыкладам вучняў Езуса, якія аднадушна трывалі на малітве, просім Святога Духа, каб ахінуў нас сваёй асаблівай апекай, каб мы ў цяпле Яго любові выспявалі да хрысціянства і былі здольнымі прысвяціць сябе Хрысту. Просім таксама аб Божым Духу для тых, хто яшчэ не атрымаў Яго ці не можа зразумець Яго значэнне.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.