ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
VIІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: “Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне. А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету. Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё – гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе”. †
Ян 17, 11b–19
Хрыстос – наш фундамент
Пан Езус прапанаваў сваім вучням такую еднасць, прыкладам якой з’яўляецца Яго сувязь з Усемагутным: “Ойча, учыні, каб усе былі адно, як Ты – ува Мне, а Я – у Табе, каб і яны былі ў Нас” (параўн.: Ян 17, 21). Толькі такое адзінства “акупляецца”, толькі яно вечнае. Тым, хто злучае нас у сабе і вакол сябе, з’яўляецца Хрыстос. Таму, устанаўліваючы сувязь з людзьмі, спытайма сябе, што нас яднае: Бог ці штосьці іншае.
Не варта будаваць сувязі на слабым падмурку. Няхай іх фундаментам будзе і назаўсёды застаецца наш Збаўца. Дадзеная сувязь раней ці пазней перародзіцца ў прыгожае сяброўства з Богам. А няма на свеце нічога больш трывалага, чым такое сяброўства.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.