ГРОДНА
Панядзелак,
25 верасня 2023 года |
Касцёл Беларусі. Якім яго бачыць моладзь?

Гродзенская дыяцэзія
Найбольшая шчыльнасць католікаў.
Гродзенская дыяцэзія з’яўляецца найменшай па займаемай плошчы, але ў той жа час тут пражывае найбольш (пасля Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання. У параўнанні з архідыяцэзіяй, католікі знаходзяцца тут тэрытарыяльна бліжэй адзін ад аднаго.
Найбольш святароў. †
Мы адкрытыя актыўныя не саромеемся вызнаваць сваю веру
ГанарымсяНайбольшая шчыльнасць католікаў.
Гродзенская дыяцэзія з’яўляецца найменшай па займаемай плошчы, але ў той жа час тут пражывае найбольш (пасля Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання. У параўнанні з архідыяцэзіяй, католікі знаходзяцца тут тэрытарыяльна бліжэй адзін ад аднаго.
Найбольш святароў. †
У Гродзенскай дыяцэзіі служаць больш за 200 святароў.
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Гродзенскай дыяцэзіі:
св. Максімільян Марыя Кольбэ – заснавальнік апостальскага таварыства “Рыцарства Беззаганнай”, св. Казімір – каралевіч, кс. Генрых Глябовіч, Мар’яна Бярнацкая і 11 сясцёр-назарэтанак з Навагрудка – бласлаўлёныя мучанікі ІІ Сусветнай вайны.
Дыяцэзіяльны інтэрнэт-партал grodnensis.by.
Гродзенская дыяцэзія мае ўласную вэб-старонку, якая штодня абнаўляецца. Моладзі падабаецца, што на сайце яна можа задаць любое цікавячае пытанне святару, знайсці патрэбную інфармацыю адносна раскладу св. Імшаў у парафіях або будучых важных у дыяцэзіі падзей.
Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі Гродна “OPEN”.
Супольнасць маладых людзей з’яўляецца адной з самых вялікіх і актыўных у Беларусі, да якой можа далучыцца любы жадаючы. Удзельнікі душпастырства адзначаюць, што адчуваюць сябе адной сям’ёй.
Катэхетычныя курсы.
У дыяцэзіі існуе выдатная магчымасць удасканаліць свае рэлігійныя веды. Многія маладыя людзі прызнаюцца, што неаднойчы задумваліся над скарыстаннем з такой прапановы, а некаторыя ўжо навучаюцца на курсах, з задавальненнем заахвочваючы іншых.
Рэкалекцыйны дом у Росі.
Харызматычныя рэкалекцыі – своеасаблівая візітная картка мясцовасці. Яны з’яўляюцца аднымі з найбольш папулярных у Беларусі. Каб пачуць вядомых ва ўсім свеце рэкалекцыяністаў, у роскі санктуарый штогод прыбывае некалькі тысяч чалавек.
“Маленькая швейцарыя” ў Гервятах.
Дыяцэзіяльная моладзь называе гэтае месца абавязковым для наведвання: “Тут знаходзіцца адзін з найбольш прыгожых касцёлаў у дыяцэзіі, які ўваходзіць у тройку самых высокіх касцёлаў Беларусі”. Але прыгажосцю здзіўляе не толькі сама святыня, але і навакольны інтэр’ер – дзівосныя расліны і дрэвы, фігуры Апосталаў, анёлаў, крыжы. Усё гэта разам нагадвае паменшаную ў памерах “зялёную” краіну Швейцарыю.
Семінарыйны гурт “AVE”.
Шматлікая моладзь сочыць за творчасцю любімага гурта. Дарэчы, ён з’яўляецца першым падобным, у склад якога ўваходзяць навучэнцы духоўнай семінарыі, у Беларусі.
Віцебская дыяцэзія
Самая маладая дыяцэзія.
Віцебская дыяцэзія створана ў 1999 годзе.
Самы малады ардынарый.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч мае 46 гадоў. Як адзначае моладзь, іерарх вельмі блізкі ім па духу, любіць спяваць і іграць на гітары, ходзіць у пілігрымкі.
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Віцебскай дыяцэзіі:
бп Язафат Кунцэвіч – святы мучанік, бласлаўлёныя кс. Юрый Кашыра і кс. Антоній Ляшчэвіч – пакутнікі ІІ Сусветнай вайны.
Марыйныя санктуарыі – у Браславе, Шуміліне, Удзеле.
Абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе – апошні з 7-мі каранаваных абразоў у санктуарыях Беларусі. Штогод моладзь крочыць туды ў пілігрымках.
Малітоўна-фармацыйныя сустрэчы “Вінаграднік”.
Пра “духоўнае аздараўленне” ў аршанскай парафіі, якое арганізоўвае а. Аляксандр Жарнасек MIC, ведаюць ва ўсёй Беларусі. Моладзь часта суправаджае сустрэчы спевам. Як адзначаюць маладыя людзі, хто хоць аднойчы пабываў тут, абавязкова хоча вярнуцца і звычайна плануе наступную сустрэчу.
Турыстычны і паломніцкі комплекс у Мосары.
Так як праз вёску праходзіць шмат экскурсійных маршрутаў, шмат хто з моладзі там бываў і таму з захапленнем распавядае, што бачыў. На прылеглай да мясцовага касцёла тэрыторыі размешчаны шэраг турыстычных і рэлігійных аб’ектаў, многія з якіх – адзіныя ў сваім родзе ў Беларусі. Напрыклад, першы ў краіне прыкасцёльны вялікі парк са штучнымі вадаёмамі, фантанамі і сцяжынкамі, масткамі, каменнымі аркамі, альпійскімі горкамі, рэдкімі відамі раслін і кветак, шматлікімі статуямі і скульптурамі, каплічкамі. Менавіта тут з’явіўся першы ў Беларусі (па даце пабудовы) помнік св. Яну Паўлу II, дзейнічае адзіны ў Беларусі антыалкагольны музей. Усё гэта было створана намаганнямі спачылага кс. Юазаса Булькі, імя якога на слыху не толькі ў дыяцэзіян, але і ў вернікаў, якія пражываюць далёка за межамі Віцебшчыны.
Газета “Каталіцкі веснік”.
Моладзь адзначае, што вельмі любіць чытаць яе. Найчасцей карыстаецца з электроннай версіі друкаванага выдання catholicnews.by.
Святар-кветкавод з Росіцы.
Як распавядаюць маладыя людзі, у ваколіцах касцёла кс. Чэслаў Курэчка разам з парафіянамі вырошчвае больш за 200 розных відаў кветак і саджанцаў. На свята 8 Сакавіка ксёндз па традыцыі адорвае цюльпанамі мясцовых жанчын. Акрамя таго, святар ладзіць святы кветак і буслоў. Арганізоўвае іх, каб падзяліцца радасцю і прыгажосцю Радзімы, каб сабраць людзей і памаліцца разам за краіну, сем’і ў інтэнцыі любові і згоды.
Мінска-Магілёўская дыяцэзія
Найбольш біскупаў.
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй апекуюцца 3 іерархі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.
Беларускамоўны Касцёл.
Моладзь адзначае, што ў парафіях архідыяцэзіі св. Імшы цэлебруюцца на беларускай (за некаторым выключэннем) мове. Гэта робіць Касцёл блізкім для маладога пакалення, “ясным і зразумелым”.
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
Эдвард Вайніловіч – пабудаваў у Мінску Чырвоны касцёл, Магдалена Радзівіл – друкавала катэхізіс па-беларуску, бласлаўлёныя абп Юрый Матулевіч і абп Тэафілюс Матулёніс – рэлігійныя дзеячы.
Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
Адзіны, што мае статут нацыянальнага, знаходзіцца на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут узвышаецца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў краіны. На галоўныя ўрачыстасці ў Будславе збіраюцца вернікі з усёй краіны. Нярэдка ў санктуарый ладзяцца пілігрымкі з парафій архідыяцэзіі. У большасці выпадкаў маладыя людзі такім чынам і “пазнаёміліся” з Будславам.
Музычная майстэрня ў Івянцы.
Моладзь чакае яе з нецярпеннем кожнае лета. Збіраецца там, каб прыняць удзел у адмысловых майстар-класах і атрымаць духоўнае і музычнае натхненне на бягучы год. Як адзначаюць маладзёны, для многіх з іх гэта вельмі карысны досвед, які яны затым выкарыстоўваюць у жыцці, працы. Тут таксама можна развіць свае музычныя густы, тэатральныя таленты, сцэнаграфічнае майстэрства і інш.
Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.
Штогод на музычным форуме ў Магілёве збіраюцца харавыя калектывы з розных краін свету. Моладзь прыемна ўражвае, што фестываль становіцца для іх усё больш цікавым. У мінулым годзе на пляцоўцы форуму выступалі такія вядомыя моладзевыя гурты, як “Laudans” і “Рыбы”.
Святар-пілот з Мінска.
З аповеду маладых людзей, кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк – першы каталіцкі святар у Беларусі, які атрымаў пасведчанне пілота-аматара грамадзянскай авіяцыі. Дзякуючы яго намаганням, зараз можна замовіць верталёт для пілігрымкі ў Будслаў і такім чынам здзейсніць паломніцтва “па паветры”.
Пінская дыяцэзія
Найстарэйшая дыяцэзія.
Пінская дыяцэзія заснавана ў 1925 годзе (фармальна існавала да 1946 года, была адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей з цэнтрам у Пінску ў 1991 годзе – даведка “Слова Жыцця”).
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Пінскай дыяцэзіі: Андрэй Баболя – святы мучанік, езуіт, Казімір Свёнтэк – першы ў Беларусі кардынал, Зыгмунт Лазінскі – біскуп, які спрыяў увядзенню беларускай мовы ў касцёле.
Самы старажытны ў Беларусі касцёл.
Знаходзіцца ў Ішкалдзі. Пабудаваны больш за паўтысячы гадоў таму. Як распавядае моладзь, касцёл з’яўляецца ўнікальным яшчэ і таму, што на працягу ўсяго свайго існавання ні разу не быў значна пашкоджаны, з-за чаго яму ўдалося захаваць амаль што першапачатковы выгляд.
Цудатворныя абразы Маці Божай – у Лагішыне, Брэсце, Юравічах.
Першыя два ўвенчаны папскімі каронамі.
Самая працяглая пілігрымка.
З Пінскай дыяцэзіі, а менавіта з Баранавічаў, вырушае даўжэйшая па часе пераадолення і ў той жа час самая вялікая па колькасці ўдзельнікаў пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Паломнікі праходзяць за 9 дзён шлях працягласцю каля 300 км. Як адзначаюць маладыя людзі, для многіх з іх гэтая пілігрымка становіцца самай чаканай падзеяй лета.
Першая семінарыя на тэрыторыі Беларусі.
Міждыяцэзіяльная (сёння) духоўная семінарыя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску распачала сваю дзейнасць у 1925 годзе. Цяперашнія навучэнцы дзеляцца, што яны першымі з семінарыстаў у Беларусі стварылі свой акаўнт у instagram, а таксама youtube-канал, дзе адзін з клерыкаў вядзе відэаблог з жыцця альма-матэр. Амаль кожныя выхадныя для жадаючых (пры ўзгадненні з адміністрацыяй) існуе магчымасць правесці ўік-энд у семінарыі. Асаблівым знакам навучэнцы лічаць тое, што літаральна нядаўна Святы Айцец Францішак перадаў ім сваё бласлаўленне.
Першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова.
Катэхетычны каледж ім. Зыгмунта Лазінскага дзейнічае ў Баранавічах з 2009 года. Там рыхтуюць спецыялістаў у галіне тэалогіі і катэхетыкі, сямейнага кансультавання. Некаторыя маладыя людзі падзяліліся сведчаннем, што неаднаразова прымалі ўдзел у адукацыйных семінарах і сімпозіумах на базе каледжа.
Фестываль “Дастукацца да нябёсаў”.
Мерапрыемства прыцягвае ўвагу шматлікіх аматараў хрысціянскай музыкі.
З года ў год фестываль набірае ўсё большыя абароты. У ім прымаюць удзел гурты з усёй Беларусі, з’язджаюцца прыхільнікі творчасці музыкантаў з розных куткоў краіны.
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Гродзенскай дыяцэзіі:
св. Максімільян Марыя Кольбэ – заснавальнік апостальскага таварыства “Рыцарства Беззаганнай”, св. Казімір – каралевіч, кс. Генрых Глябовіч, Мар’яна Бярнацкая і 11 сясцёр-назарэтанак з Навагрудка – бласлаўлёныя мучанікі ІІ Сусветнай вайны.

Гродзенская дыяцэзія мае ўласную вэб-старонку, якая штодня абнаўляецца. Моладзі падабаецца, што на сайце яна можа задаць любое цікавячае пытанне святару, знайсці патрэбную інфармацыю адносна раскладу св. Імшаў у парафіях або будучых важных у дыяцэзіі падзей.
Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі Гродна “OPEN”.
Супольнасць маладых людзей з’яўляецца адной з самых вялікіх і актыўных у Беларусі, да якой можа далучыцца любы жадаючы. Удзельнікі душпастырства адзначаюць, што адчуваюць сябе адной сям’ёй.
Катэхетычныя курсы.
У дыяцэзіі існуе выдатная магчымасць удасканаліць свае рэлігійныя веды. Многія маладыя людзі прызнаюцца, што неаднойчы задумваліся над скарыстаннем з такой прапановы, а некаторыя ўжо навучаюцца на курсах, з задавальненнем заахвочваючы іншых.
Рэкалекцыйны дом у Росі.
Харызматычныя рэкалекцыі – своеасаблівая візітная картка мясцовасці. Яны з’яўляюцца аднымі з найбольш папулярных у Беларусі. Каб пачуць вядомых ва ўсім свеце рэкалекцыяністаў, у роскі санктуарый штогод прыбывае некалькі тысяч чалавек.
“Маленькая швейцарыя” ў Гервятах.
Дыяцэзіяльная моладзь называе гэтае месца абавязковым для наведвання: “Тут знаходзіцца адзін з найбольш прыгожых касцёлаў у дыяцэзіі, які ўваходзіць у тройку самых высокіх касцёлаў Беларусі”. Але прыгажосцю здзіўляе не толькі сама святыня, але і навакольны інтэр’ер – дзівосныя расліны і дрэвы, фігуры Апосталаў, анёлаў, крыжы. Усё гэта разам нагадвае паменшаную ў памерах “зялёную” краіну Швейцарыю.
Семінарыйны гурт “AVE”.
Шматлікая моладзь сочыць за творчасцю любімага гурта. Дарэчы, ён з’яўляецца першым падобным, у склад якога ўваходзяць навучэнцы духоўнай семінарыі, у Беларусі.
Віцебская дыяцэзія
Мы жыццярадасныя аптымістычная цікаўныя
ГанарымсяСамая маладая дыяцэзія.
Віцебская дыяцэзія створана ў 1999 годзе.
Самы малады ардынарый.

Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Віцебскай дыяцэзіі:
бп Язафат Кунцэвіч – святы мучанік, бласлаўлёныя кс. Юрый Кашыра і кс. Антоній Ляшчэвіч – пакутнікі ІІ Сусветнай вайны.
Марыйныя санктуарыі – у Браславе, Шуміліне, Удзеле.
Абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе – апошні з 7-мі каранаваных абразоў у санктуарыях Беларусі. Штогод моладзь крочыць туды ў пілігрымках.
Малітоўна-фармацыйныя сустрэчы “Вінаграднік”.
Пра “духоўнае аздараўленне” ў аршанскай парафіі, якое арганізоўвае а. Аляксандр Жарнасек MIC, ведаюць ва ўсёй Беларусі. Моладзь часта суправаджае сустрэчы спевам. Як адзначаюць маладыя людзі, хто хоць аднойчы пабываў тут, абавязкова хоча вярнуцца і звычайна плануе наступную сустрэчу.
Турыстычны і паломніцкі комплекс у Мосары.
Так як праз вёску праходзіць шмат экскурсійных маршрутаў, шмат хто з моладзі там бываў і таму з захапленнем распавядае, што бачыў. На прылеглай да мясцовага касцёла тэрыторыі размешчаны шэраг турыстычных і рэлігійных аб’ектаў, многія з якіх – адзіныя ў сваім родзе ў Беларусі. Напрыклад, першы ў краіне прыкасцёльны вялікі парк са штучнымі вадаёмамі, фантанамі і сцяжынкамі, масткамі, каменнымі аркамі, альпійскімі горкамі, рэдкімі відамі раслін і кветак, шматлікімі статуямі і скульптурамі, каплічкамі. Менавіта тут з’явіўся першы ў Беларусі (па даце пабудовы) помнік св. Яну Паўлу II, дзейнічае адзіны ў Беларусі антыалкагольны музей. Усё гэта было створана намаганнямі спачылага кс. Юазаса Булькі, імя якога на слыху не толькі ў дыяцэзіян, але і ў вернікаў, якія пражываюць далёка за межамі Віцебшчыны.
Газета “Каталіцкі веснік”.
Моладзь адзначае, што вельмі любіць чытаць яе. Найчасцей карыстаецца з электроннай версіі друкаванага выдання catholicnews.by.
Святар-кветкавод з Росіцы.
Як распавядаюць маладыя людзі, у ваколіцах касцёла кс. Чэслаў Курэчка разам з парафіянамі вырошчвае больш за 200 розных відаў кветак і саджанцаў. На свята 8 Сакавіка ксёндз па традыцыі адорвае цюльпанамі мясцовых жанчын. Акрамя таго, святар ладзіць святы кветак і буслоў. Арганізоўвае іх, каб падзяліцца радасцю і прыгажосцю Радзімы, каб сабраць людзей і памаліцца разам за краіну, сем’і ў інтэнцыі любові і згоды.
Мінска-Магілёўская дыяцэзія
Мы вясёлыя авантурныя творчыя
ГанарымсяНайбольш біскупаў.
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй апекуюцца 3 іерархі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.
Беларускамоўны Касцёл.
Моладзь адзначае, што ў парафіях архідыяцэзіі св. Імшы цэлебруюцца на беларускай (за некаторым выключэннем) мове. Гэта робіць Касцёл блізкім для маладога пакалення, “ясным і зразумелым”.
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
Эдвард Вайніловіч – пабудаваў у Мінску Чырвоны касцёл, Магдалена Радзівіл – друкавала катэхізіс па-беларуску, бласлаўлёныя абп Юрый Матулевіч і абп Тэафілюс Матулёніс – рэлігійныя дзеячы.
Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
Адзіны, што мае статут нацыянальнага, знаходзіцца на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут узвышаецца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў краіны. На галоўныя ўрачыстасці ў Будславе збіраюцца вернікі з усёй краіны. Нярэдка ў санктуарый ладзяцца пілігрымкі з парафій архідыяцэзіі. У большасці выпадкаў маладыя людзі такім чынам і “пазнаёміліся” з Будславам.
Музычная майстэрня ў Івянцы.

Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.
Штогод на музычным форуме ў Магілёве збіраюцца харавыя калектывы з розных краін свету. Моладзь прыемна ўражвае, што фестываль становіцца для іх усё больш цікавым. У мінулым годзе на пляцоўцы форуму выступалі такія вядомыя моладзевыя гурты, як “Laudans” і “Рыбы”.
Святар-пілот з Мінска.
З аповеду маладых людзей, кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк – першы каталіцкі святар у Беларусі, які атрымаў пасведчанне пілота-аматара грамадзянскай авіяцыі. Дзякуючы яго намаганням, зараз можна замовіць верталёт для пілігрымкі ў Будслаў і такім чынам здзейсніць паломніцтва “па паветры”.
Пінская дыяцэзія
Мы смелыя не скаваныя рамкамі гібкія
ГанарымсяНайстарэйшая дыяцэзія.
Пінская дыяцэзія заснавана ў 1925 годзе (фармальна існавала да 1946 года, была адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей з цэнтрам у Пінску ў 1991 годзе – даведка “Слова Жыцця”).
Вядомыя прозвішчы, цесна звязаныя з землямі Пінскай дыяцэзіі: Андрэй Баболя – святы мучанік, езуіт, Казімір Свёнтэк – першы ў Беларусі кардынал, Зыгмунт Лазінскі – біскуп, які спрыяў увядзенню беларускай мовы ў касцёле.
Самы старажытны ў Беларусі касцёл.
Знаходзіцца ў Ішкалдзі. Пабудаваны больш за паўтысячы гадоў таму. Як распавядае моладзь, касцёл з’яўляецца ўнікальным яшчэ і таму, што на працягу ўсяго свайго існавання ні разу не быў значна пашкоджаны, з-за чаго яму ўдалося захаваць амаль што першапачатковы выгляд.
Цудатворныя абразы Маці Божай – у Лагішыне, Брэсце, Юравічах.
Першыя два ўвенчаны папскімі каронамі.
Самая працяглая пілігрымка.

Першая семінарыя на тэрыторыі Беларусі.
Міждыяцэзіяльная (сёння) духоўная семінарыя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску распачала сваю дзейнасць у 1925 годзе. Цяперашнія навучэнцы дзеляцца, што яны першымі з семінарыстаў у Беларусі стварылі свой акаўнт у instagram, а таксама youtube-канал, дзе адзін з клерыкаў вядзе відэаблог з жыцця альма-матэр. Амаль кожныя выхадныя для жадаючых (пры ўзгадненні з адміністрацыяй) існуе магчымасць правесці ўік-энд у семінарыі. Асаблівым знакам навучэнцы лічаць тое, што літаральна нядаўна Святы Айцец Францішак перадаў ім сваё бласлаўленне.
Першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова.
Катэхетычны каледж ім. Зыгмунта Лазінскага дзейнічае ў Баранавічах з 2009 года. Там рыхтуюць спецыялістаў у галіне тэалогіі і катэхетыкі, сямейнага кансультавання. Некаторыя маладыя людзі падзяліліся сведчаннем, што неаднаразова прымалі ўдзел у адукацыйных семінарах і сімпозіумах на базе каледжа.
Фестываль “Дастукацца да нябёсаў”.
Мерапрыемства прыцягвае ўвагу шматлікіх аматараў хрысціянскай музыкі.
З года ў год фестываль набірае ўсё большыя абароты. У ім прымаюць удзел гурты з усёй Беларусі, з’язджаюцца прыхільнікі творчасці музыкантаў з розных куткоў краіны.
Як бачым, моладзь краіны сапраўды ганарыцца сваім Касцёлам. Цешыць той факт, што маладыя людзі могуць адзначыць яго моцныя і прывабныя бакі. Значыцца, яны цікавяцца тым, што адбываецца ў супольнасці вернікаў, імкнуцца скарыстаць са шматлікіх заахвочванняў і прапаноў. А гэта, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным доказам таго, што будучыня Касцёла Беларусі ў надзейных руках! На ІІІ Сустрэчу моладзі Беларусі прыбыло каля 250 маладых людзей з Віцебскай і Пінскай дыяцэзій, каля 300 – з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і больш за 1300 – з Гродзенскай дыяцэзіі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 98 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.