ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (162)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Сапраўдны прарок з’яўляецца прапаведнікам не няшчасця, а надзеі. Ён адчыняе брамы, гоіць карані, аднаўляе прыналежнасць да Божага народа, каб той ішоў наперад. Не дакарае, кіруючыся ўладай, наадварот, з’яўляецца чалавекам надзеі. Папракае, калі гэта неабходна, і адчыняе дзверы, гледзячы на перспектыву надзеі. Сапраўдны прарок, калі добра робіць працу, плаціць за гэта сваім жыццём.
    Касцёл мае патрэбу ў прароках. Скажу больш: мы ўсе павінны быць прарокамі.
    Не крытыканамі – гэта зусім іншае. Гаворка ідзе не пра заўсёды крытычнага суддзю, які нічога не любіць, якому нічога не падабаецца... Такі чалавек – не прарок. Прарок – гэта той, хто моліцца, глядзіць на Бога, глядзіць на свой народ, адчувае боль, калі людзі блукаюць, плача, але таксама ўмее адпаведна выкарыстаць гэта, каб сказаць праўду. […] І Езус, з аднаго боку, кажа рэзкія словы, але, з другога, аплаквае Ерузалем. Гэтым правяраецца сапраўдны прарок: ён мае здольнасць плакаць над сваім народам і казаць цвёрда, калі павінен тое рабіць.
    Няхай у Касцёле не будзе недахопу ў прароцкім служэнні для таго, каб пастаянна рухацца наперад!
Фрагменты гаміліі, прамоўленай падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане, 17.04.2018 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Падобна як Пятра, сустрэча з Хрыстом перамяніла ўсіх Яго вучняў. Ужо неўзабаве, напоўненыя Святым Духам, яны адкрыюць зачыненыя дзверы, выйдуць з вячэрніка і пойдуць у свет, каб даваць сведчанне пра ўсё, што бачылі і чулі.
    На фундаменце іх веры ўзнікне супольнасць, называемая Касцёлам, да якой мы ўсе сёння належым і якая да сканчэння часу з пакалення ў пакаленне будзе абвяшчаць радасную навіну, што Хрыстос уваскрос і жыве.
    Кожны з нас як хрысціянін пакліканы да таго, каб быць сведкам Уваскрослага. Але для гэтага трэба спачатку пазнаць Яго, сустрэць у сваім жыцці. […] Нашыя ўчынкі, калі прадыктаваны любоўю да Бога і бліжняга, з’яўляюцца найлепшым сведчаннем таго, што ведаем Хрыста. Вера чалавека, што не пацвярджаецца яго паводзінамі, ніколі не будзе сапраўднай верай. Яна стане фальклорам, традыцыяй, звычаем, модай, светапоглядам, жыццёвай філасофіяй – але верай не будзе. Таму прыйдзем да Пана з просьбай, каб Ён умацаваў нашу веру, зрабіў яе больш сталай і больш дзейснай.
   
Фрагмент гаміліі, прамоўленай на сустрэчы з Душпастырствам чыгуначнікаў падчас св. Імшы ў лідскай парафіі Святой Сям’і, 15.04.2018 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  90

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.