ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
З каталіцкага друку (162)

кулінарная кніга
папы Францішка
Яна называецца “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выдання выступіў Раберта Альбаргеці.
У кнізе апісаны этапы жыцця Хорхе Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшніх дзён з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Між іншым, згадваецца аб неўспрыняцці марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавым, пустым і небяспечным спажывальніцтве і, у той жа час, аб вядзенні “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў – плёну чалавечай працы і Божага дару.Выданне багата ілюстравана і пераплецена анекдотамі (напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі). Кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Папы. †

адгартацыю
прэзентавалі
ў Ватыкане
Яна выйшла пад назвай “Gaudete et Exsultate” (“Радуйцеся і весяліцеся”). Прысвечана пакліканню да святасці ў сучасным свеце.
“Gaudete et Exsultate” стала 3-яй Апостальскай адгартацыяй папы Францішка. У 2013 годзе выйшла “Evangelii gaudium” (“Радасць Евангелля”), прысвечаная абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце, а ў 2016 годзе – “Amoris laetitia” (“Радасць любові”) аб любові ў сям’і.
на світанні!
Гэта навейшая ініцыятыва заўсёды перапоўненых музеяў, якія ад красавіка да кастрычніка арганізоўваюць таксама вячэрнія візіты.
Музеі Ватыкана прапануюць унікальнае ранішняе наведванне разам з ключнікам (а 6-й гадзіне раніцы). Пасля яго ўдзельнікі запрашаюцца на сняданак у бары ў адным з двароў музея.Самы вялікі козыр гэтай новай, уражлівай прапановы – выключная магчымасць увайсці ў музей у невялікай групе наведвальнікаў, у цішыні і без натоўпу, які ёсць там кожны дзень. Можна пры гэтым прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця наступных пакояў з папскімі калекцыямі і Сікстынскай капэлы, а таксама ў запальванні святла ў калідорах і пакоях.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.