ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

З Eвангелля св. Яна
Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: “Спакой вам”. Устрывожаныя і напалоханыя, яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: “Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю”. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі.
А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: “Ці маеце тут што з’есці?”. Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі. І сказаў ім: “Гэта словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псалмах”. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне. І сказаў ім: “Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы – сведкі гэтага”. †

Лк 24, 35–48
Асвечаны розум
Апосталы, напоўненыя радасцю ад прысутнасці ўваскрослага Езуса, гатовы былі прыняць новы выклік. Яны зразумелі, што Стары Запавет, г. зн. усё напісанае ў Законе Майсея, здзейснілася праз смерць і ўваскрасенне Збаўцы. Каб яны маглі ўсвядоміць гэтую таямніцу, Хрысту прыйшлося “асвяціць розум” вучняў.
Сёння таксама і нам неабходны далікатны павеў, які асвеціць наш розум і жыццё. Смерць і ўваскрасенне Божага Сына нясуць свету непахісную надзею.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.