ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

1 красавіка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ ПАНА

❧✿☙
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Паўлу Салабуду, Валерыю Быкоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць Уваскрасення напаўняе Вашыя сэрцы супакоем і любоўю. Шчыра дзякуем за паслугу на карысць Богу і людзям, за абвяшчэнне Божага слова і клопат пра кожнага чалавека.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаю сардэчныя пажаданні: няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем, Найсвяцейшая Маці моцна прытуляе да сябе і напаўняе сэрца любоўю, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, стойкасці ў пастырскай паслузе, апекі Божай Маці і людской зычлівасці. Няхай міласэрны Бог адорвае Цябе ўсімі сваімі ласкамі, жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а служэнне прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Ксяндзам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, удзячнасці, чулых людскіх сэрцаў. Няхай Езус – Найвышэйшы Святар – будзе Крыніцай супакою і радасці. Няхай штодзённа Вас бласлаўляе ў душпастырскай паслузе. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Крупава
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус міласэрны праз нашы малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем і нястомнымі сіламі для абвяшчэння Евангелля Пана. Няхай энергія спадарожнічае Вам на працягу ўсяго жыцця.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, Ксяндзам Пробашчу Віталію Цыбульскаму, Раману Ялоўчыку, Віктару Савіцкаму, Леону Лішыку, Дзмітрыю Сядлецкаму, Яну Балтрукевічу і Юрыю Жэгарыну, а таксама ўсім Сёстрам, якія працавалі ў нашай парафіі, складаем шчырыя віншаванні з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят. Жадаем яснага ранку Уваскрасення, радасці, поспехаў у рэалізацыі планаў і задум, моцнага здароўя, дароў Святога Духа і ўсіх патрэбных Божых ласкаў. Няхай на Вашых тварах зіхацяць добрыя ўсмешкі, а ў душы пануе супакой. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Вясёлых свят!
Парафіяне з Уселюба
❧✿☙
Глыбокапаважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, апекі Божай Маці, моцнага здароўя і душэўнага супакою, неабходных сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Добры Пастыр вядзе Вас праз жыццё, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даручанай місіі.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Самым цудоўным для чалавека з’яўляецца збаўленне яго душы. Наш дарагі Ксёндз Пробашч нястомна працуе над гэтым. Сэрцы парафіян напоўнены любоўю, таму мы просім Усемагутнага, каб адорваў нашага Ксяндза моцным здароўем на доўгія гады жыцця і поспехамі ў душпастырскай працы. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола Божай Міласэрнасці з Крупава
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Ядкоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень душпастырскай паслугі, людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Юрыю Свіслоцкаму, Юзафу Ханьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Валерыю Быкоўскаму, Вітольду Лазавіцкаму, Айцам Казіміру Енджэйчаку і Антонію Пажэцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі, бласлаўлення ад уваскрослага Збаўцы і моцнага здароўя на кожны дзень жыцця. Радаснага Алелюя!
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка”, Колы Жывога Ружанца і вернікі з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Гарэцці Міленкевіч, Эўхарыі Хульбуй, Юліце Пятровай, Паўле Радзівілка з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы, людской дабрыні. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашага жыцця, Хрыстос заўсёды будзе Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанай Сястры Гарэцці Міленкевіч з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за шчырую малітву і адданую працу ў нашай парафіі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці, а святая Заступніца нястомна ахоўвае і дапамагае крочыць за Хрыстом.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Рычарду Пэрчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і душэўным супакоем. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і малітву.
Удзячныя вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважаныя Айцы Пробашч Андрэй Агель і Аляксандр Махнач! З нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, душэўнага супакою, аптымізму, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям. Няхай уваскрослы Збаўца штодзённа ўдзяляе Вам бласлаўленне, Святы Дух спасылае свае дары, а Маці Божая атуляе мацярынскай любоўю і апекай.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
Суполка “Equipes Notre-Dame” з парафіі Суботнікі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды 35-годдзя перасылаем шмат сардэчных пажаданняў. Няхай Езух Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш день, Божая Маці ахінае апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена любоўю і супакоем.
Касцёльны камітэт, парафіяне і дзеці з Жамыслаўля
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш шлях заўсёды асвячае Найсвяцейшая Маці, добры Езус трымае Вас каля свайго сэрца, адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, дабра, радасці, цеплыні і поспехаў у душпастырскай працы.
Парафіяне з касцёла Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Астукевічу і Віталію Бяленіку, а таксама дарагім Сёстрам, якія служаць у нашай парафіі, з нагоды Велікодных свят перасылаем самыя найлепшыя пажаданні. Няхай Бог спашле на Вас усе неабходныя ласкі, Божая Маці ахоўвае і апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за добрыя сэрцы і самаадданую працу.
Радаснага Алелюя! Парафіяне з Індуры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Шанчуку з нагоды Дня святара і свят Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
Няхай Бог заўсёды і ўсюды Вас бласлаўляе і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву. Парафіяне з Гожы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Дзяніс Шмыгін! З нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб Ваша жыццё было шчаслівым і бласлаўлёным. Няхай уваскрослы Езус, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, вядзе Вас па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання. Няхай Божая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Шчасці Божа! Удзячныя парафіяне з касцёла Звеставання НПМ, Міжэрычы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Чурган! З нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, неабходных Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, Найсвяцейшая Маці апекуецца, а Святы Дух асвятляе святарскі шлях.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю, дарагім Сёстрам Ганне і Агнешцы, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды свят Вялікадня ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, дапамогі Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, мудрасцю, любоўю. Дзякуем за нястомную працу, духоўную апеку, малітву і дабрыню. Вясёлых свят!
Парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах, вернікі з Сурвілішкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Гавецкаму і Алегу Яновічу з нагоды Велікодных свят складаем найлепшыя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам у штодзённай паслузе, дадаючы сілы і моцы ў здзяйсненні ўсіх добрых намераў, жыццё няхай плыве ў супакоі, а праца прыносіць шчодры плён. Няхай Бог адорвае моцным здароўем на доўгія гады, а Ваша вера, шчырасць і самаадданасць будуць добрым прыкладам для пераймання.
Парафіяне з Іўя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Бласлаўлёны ночы цень і кожны новы Божы дзень. Бласлаўлёны кожны крок па тысячы зямных дарог. Бласлаўлёныя святыя далоні і захопленыя срэбрам скроні. Няхай жыццё ў радасці мінае, а здароўе і шчасце заўжды спрыяе! Няхай уваскрослы Хрыстос ва ўсім Вам дапамагае, а Панна Марыя і Святы Дух адорваюць сваімі ласкамі. Радаснага Алелюя!
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Гавецкі! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і асвячае святарскі шлях.
Вернікі з Вігушкаў, Галімшчыны і Сакавічаў
❧✿☙
Каханаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, сілы ў штодзённай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Твой святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці!
Бацькі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос узнагародзіць Вас сваімі ласкамі. Радаснага Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя і доўгіх гадоў у святарстве. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш шлях, а Божая любоў і апека Найсвяцейшай Маці дадае сіл і цярплівасці. Сардэчна дзякуем за дапамогу ў духоўным узрастанні і сталенні, за малітву і працу ў нашай парафіі, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Радасных свят!
Удзячныя парафіяне і члены апостальства “Маргарытка” з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Езус стала валадарыць у сэрцы, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Божая Маці няспынна Вамі апекуецца. Шчыра дзякуем за клопат аб парафіянах і святыні.
Удзячныя вернікі з парафіі Войстам
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя, нястомнасці ў душпастырскім служэнні. Няхай Усемагутны адорыць Вас усімі неабходнымі ласкамі, а Марыя дапамагае заўсёды і ўсюды. Радасных свят!
З павагай і малітвай, вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской дабрыні. Дзякуем за адкрытае сэрца, увагу, час і веды, якімі дзеліцеся з намі. Няхай уваскрослы Хрыстос Вас бласлаўляе!
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Яну Рэйшалю і Сястры Ганне Насевіч з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, шчасця. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай. Цудоўнага плёну на ніве Пана!
Парафіяне з касцёла ў Жалудку, вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сілы і цярплівасці на святарскім шляху. Вы аддаеце нам свае маладыя гады, здароўе, здольнасці, сэрца, каб наблізіць нас да Бога. Шчыра дзякуем за гэта! Няхай Святы Дух няспынна спасылае на Вас свае дары, святло Уваскрасення Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл.
З малітвай і павагай, вернікі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах і Вароне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя і радасці. Няхай Езус, які паслаў Вас на сваю ніву, дадае сіл для выканання святарскай паслугі. Няхай рэалізуюцца ўсе планы і здзяйсняюцца ўсе мары. Жадаем, каб Святы Дух дадаваў сіл, а Божая Маці нястомна апекавалася. Вельмі ўдзячны Вам за добрыя сэрцы, зычлівасць і малітвы. Радаснага Алелюя!
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла ў Геранёнах, вернікі з капліцы Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, дапамогі Святога Духа. Няхай змёртвыхпаўсталы Збаўца адорыць Вас сваімі ласкамі, мудрасцю і міласцю. Дзякуем за нястомную працу, духоўную апеку, малітву і дабрыню. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Вернікі з в. Еўлашы, парафія Ляцк
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат дзён у Божай ласцы і дабрыні ад людзей. Няхай Святы Дух распаўсюджвае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Хрыстос заўсёды будзе Вам Сябрам у службе Богу і людзям.
Станіслава Сідаровіч і Люцына Лабэцкая, парафія Воўпа
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку, Леону Лішыку і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць моцы і цярплівасці.
Ружанцовыя колы МБ Нястомнай Дапамогі і св. Юзафа з парафіі Воўпа
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку, Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем духоўнай радасці, здзяйснення ўсіх мэт і задум, якія ёсць у Вашых сэрцах. Няхай яны і далей спрыяюць развіццю нашай веры і міласэрнасці, разуменню сэнсу жыцця, еднасці парафіян. Сардэчна дзякуем за шчырую малітву, любоў і цярплівасць.
Рыцарства Беззаганнай
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу, Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму, а таксама Сёстрам Аляксандры і Дароце з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць Змёртвыхпаўстання Збаўцы напоўніць душы супакоем і любоўю, робячы Вас шчырымі апосталамі Праўды. Ад усяго сэрца дзякуем за працу, малітву, дабрыню, абвяшчэнне Божага слова і клопат пра кожнага з нас.
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра і Касцёльны камітэт з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Эдуарду Сінкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Станіславу Пацыну, Паўлу Раманоўскаму, Вітольду Лазавіцкаму, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу, Яну Раманоўскаму, Антонію Грэмзу, а таксама ўсім Ксяндзам і Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем добрага здароўя, шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, Божай радасці, спакою і сіл у абвяшчэнні Добрай Навіны, апекі Найсвяцейшай Маці і цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай Вашыя сэрцы пульсуюць у рытме Сэрца Езуса, а жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці, а таксама апекі Маці Божай і дапамогі Святога Духа. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай, Ружанцовыя колы, парафія Капцёўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, Езус валадарыць у сэрцы і ласкава адорвае сваімі дарамі, а святы Заступнік заўсёды стаіць побач.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, сіл, Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай уваскрослы Езус вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да святасці. Аддзяч, Божа, за паслугу ў нашай парафіі і прысутнасць сярод нас.
З павагай, удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, апекі Божай Маці, а таксама моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою на кожны дзень, мудрасці і поспехаў у душпастырскай працы. Няхай на Вашым твары заўсёды яснее ўсмешка, а вочы гараць ад радасці. Шчыра ўдзячныя Вам за любоў і клопат аб парафіянах і святыні.
Вернікі з касцёлаў у Раготне і Дварцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і свята Божай Міласэрнасці жадаем моцнага здароўя, сіл і ўсіх патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Маці Божая няхай апекуецца Вамі, Анёл-ахоўнік заўсёды аберагае, а святы Заступнік чувае і вядзе па дарозе, асвечанай Божай любоўю і міласэрнасцю. Дзякуем за малітвы і святарскую паслугу, за дапамогу ў цяжкія хвіліны жыцця.
Вернікі з парафіі Шылавічы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Дулю і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: Божых ласкаў, апекі Божай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, сіл і разважлівасці ў выкананні душпастырскай паслугі. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваёй міласэрнасцю і будзе Крыніцай любові ды супакою ў штодзённым жыцці. Дарагі Пробашч, дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, за тое, што выхоўваеце дзяцей і моладзь у веры і любові да Бога, вучыце нас быць адказнымі за свае ўчынкі. Ксяндзу Юрыю ўдзячны за праведзеныя ў парафіі рэкалекцыі, праз якія Бог дакрануўся да нашых сэрцаў.
Ружанцовыя колы, вернікі, дзеці і моладзь з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Антонію Грэмзу з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: Божага бласлаўлення на доўгія гады жыцця, апекі Божай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці і супакою ў сэрцы.
Сям’я Падзелінскіх
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай радасць і спакой напаўняюць Вашыя сэрцы, а ўваскрослы Хрыстос, які паклікаў Вас да святарства, штодзённа ўзмацняе і адорвае сваімі ласкамі.
З малітвай і ўдзячнасцю, вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы, а Дух Святы асвячае сваім святлом кожны дзень жыцця.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, стойкасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, задавальнення ад выканання душпастырскіх абавязкаў. Жадаем таксама дароў Святога Духа, штодзённай апекі Божай Маці і людской добразычлівасці. Няхай уваскрослы Езус умацоўвае Вашу веру, становячыся Крыніцай супакою і памяркоўнасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і ўсім Святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус – уваскрослы Збаўца свету – адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і супакоем. Вясёлага Алелюя!
Францішканскі ордэн свецкіх, Касцёльны камітэт і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму і Айцу Анджэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытыя сэрцы і адданую паслугу Богу і людзям.
Парафіяне і Ружанцовае кола са Станевічаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу і Юрыю Ясевічу, а таксама нашым дарагім Сёстрам з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, вытрымкі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш жыццёвы шлях, а Божая міласэрнасць дадае сіл і цяпрлівасці. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат аб нас і святыні, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Удзячныя вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні: здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, поспехаў у душпастырскай працы, усіх Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, людской зычлівасцю, супакоем. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды апекуецца Вамі!
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, уваскрослы Хрыстос напаўняе жыццё святлом і любоўю, а Марыя заўсёды апекуецца Вамі.
З павагай, парафіяне, апостальства “Маргарытка”, Ружанцовае кола ў інтэнцыі дзяцей з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, святла, натхнення і сіл у душпастырскай паслузе, а таксама Божага бласлаўлення. Няхай усе мары і задумы здзяйсняюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі. Радасных свят!
Вернікі з касцёла ў Мсцібаве, капліц у Бортніках і Вердамічах
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Філіпчыку, Юрыю Садоўскаму, Яну Кузюку, Дзмітрыю Леўчыку, Аляксандру Вараб’ёву і Паўлу Эйсманту з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Божай Маці. Няхай радасць і супакой напаўняюць Вашыя сэрцы, а ўваскрослы Хрыстос, які паклікаў да святарства, штодзённа ўзмацняе і адорвае сваімі ласкамі. Радаснага Алелюя!
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, поспехаў, патрэбных Божых ласкаў. Няхай Езус уваскрослы асвячае жыццёвы шлях і напаўняе душу спакоем, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і атуляе сваім плашчом.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Дзмітрыю Папенюку, Андрэю Радзевічу, Віктару Мыслюку і ўсім Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Вялікага чацвярга жадаем нястомнай адновы Святарства праз Святога Духа. Молім аб тым, каб кожны з Вас знаходзіў у сваім сэрцы і стала пацвярджаў жыццём сапраўднае значэнне святарскага паклікання. Дзякуем Хрысту за тое, што выбраў Вас.
З хрысціянскім прывітаннем, парафіяне з Росі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! З нагоды Дня святара жадаем нанова распаліць у сабе Божую харызму і яшчэ больш горача перажываць радасць ад выключнага аддавання сябе Хрысту. Няхай цяжкасці трывання пры Езусе будуць узнагароджаны радасцю ад Уваскрасення. Шчыра дзякуем за сакраманты, якія нам удзяляеш, за тое, што корміш нас Божым Целам і Яго словам, адкрываеш дар Эўхарыстыі як крыніцу сіл, моцы і святла ў штодзённым жыцці.
З хрысціянскім прывітаннем, сябры
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Сядлецкаму і Каноніку Тадэвушу Качану з нагоды Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць цярплівасці.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.