ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Пазнаць і паверыць
Смерць зышлася ў бітве з жыццём, і жыццё затрыумфавала. “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55). Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў яго на 3-ці дзень (параўн.: Дз 10, 40).
Божы Сын трыумфуе… Але не для таго, каб абудзіць у нас эмоцыі ці на хвіліну адвярнуць увагу ад нягод паўсядзённага жыцця. Езус перамагае, каб раз і назаўсёды знішчыць самага небяспечнага людскога ворага – вечную смерць – і адкрыць для чалавека браму, што вядзе ў Краіну Жыцця.
Як жа нам неабходна гэтая перамога Хрыста! Збаўца вызваляе чалавека ад граху, які не дазваляе спаўна цешыцца жыццём і пагружае ў роспач. †

Перамагае д’ябла, які схіляе да зла, і перамагае чалавечую слабасць, служачы нам прыкладам, удзяляючы сваю моц, каб маглі паўтарыць за св. Паўлам: “Хто адлучыць нас ад любові Хрыста: няшчасце ці прыгнёт, ці пераслед, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? Над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз Таго, хто палюбіў нас” (Рым 8, 35. 37).
Божы Сын пераадолеў грэх, смерць і д’ябла. А разам з Ім і мы, паколькі праз хрост сталі ўдзельнікамі Яго смерці і ўваскрасення. Дзякуючы сакраментальнай ласцы чалавек становіцца здольны ператварыць усё сваё жыццё ў сведчанне ўваскрасення Збаўцы, не паддаючыся людской слабасці. Ні смерць, ні пякельныя сілы ўжо не маюць улады над чалавекам. Уваскрослы Пан выйшаў з магілы і стаіць сёння сярод нас.
Дарагія Чытачы!
Будзьма верагоднымі сведкамі веры ў Хрыста, які перамог смерць. Няхай сёлетнія святы Уваскрасення Пана ўмацуюць веру ў Яго прысутнасць сярод нас. Няхай бляск Велікоднай раніцы асвеціць дарогі і прывядзе да Таго, хто з’яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём.
Так, як Апосталы, давайце расказваць бліжнім, што Хрыстос дарэшты палюбіў кожнага з нас, бо пайшоў на смерць, а на 3-ці дзень уваскрос і жыве! Давайце выйдзем насустрач братам і сёстрам, каб яны маглі паверыць у Езуса і Яго змёртвыхпаўстанне, каб любоў ім усё растлумачыла, каб – падобна, як мы – пазналі Любоў і паверылі ёй!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.