ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Хрыстос уваскрос! Алелюя!

Пастырскае Слова

zmartwychwstal
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Дыяцэзіяне!
Хрыстос Уваскрос!
   Алелюя!

    Гэтае пасланне радасцігучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята – урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.
    Паўстаўшы з мёртвых, Божы Сын спаўняе ўласнае абяцанне: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Mц 28, 20). Уваскрослы Хрыстос застаецца з намі, пілігрымуе з чалавекам па шляхах жыцця. З’яўляецца нашым Панам і Збаўцам у кожным месцы і ў кожны час. Яго прысутнасць у слове Евангелля, у святых сакрамантах, у супольнасці Касцёла падтрымлівае нас у штодзённым паміранні для граху і жыцці для Бога (параўн.: Рым 6, 11).
Адзначаючы таямніцу нашага адкуплення, жадаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, глыбокага спазнання незвычайнай блізкасці Пана і Яго бясконцай любові. Няхай уваскрослы Хрыстос умацуе ў кожным з нас надзею і ажывіць веру. Няхай сваёй ласкай нястомна адкрывае людскія сэрцы на моц Яго любові, на дар міру, прабачэння і паяднання. Няхай глыбокая сустрэча з Адкупіцелем прынясе нам як мага больш прыгожага плёну ў жыцці асабістым, сямейным і грамадскім.
    Духоўна яднаючыся ў перажыванні велікоднай радасці, жадаю ўсім Вам, дарагія Дыяцэзіяне, Божага бласлаўлення, добрага здароўя і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Збаўцы.
    Вясёлых святаў!
    Біскуп Гродзенскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.