ГРОДНА
Аўторак,
27 лютага
2024 года
 

Дзяўчынка з добрым сэрцам

Дзіцячы куточак

Дзве сяброўкі ішлі са школы і нешта паміж сабой абмяркоўвалі. Раптам адна з дзяўчынак усклікнула:
    – Каця, глядзі, там бабулька спатыкнулася і ўпала! Бяжым, дапаможам ёй!
    Наперадзе, метрах у пяцідзесяці ад іх на зямлі ляжала пажылая жанчына. Яна спрабавала ўстаць, але не магла.
    – Ведаеш, Таня, вось падыдуць дарослыя людзі і дапамогуць бабульцы, а мяне дома чакаюць, – адказала другая дзяўчынка, развярнулася і пайшла.
    Таня хуценька падбегла да старэнькай жанчыны і працягнула ёй руку, але падняць не змагла.
    – Дапамажыце! – закрычала з усяе моцы.
З лаўкі паблізу падхапіўся мужчына. Ён чытаў, але адклаў часопіс і таксама падбег да бабулькі, дапамог ёй устаць на ногі і, усміхнуўшыся, сказаў:
    – Бывайце здаровы!
    Дзяўчынка падняла з зямлі сумку і падала бабульцы.
    – Дзякуй вялікі, Танечка! Дзякуй, родная! – сказала жанчына.
    – А Вы мяне ведаеце? – здзіўлена запытала дзяўчынка.
    – А хіба ты, дзіцятка, мяне не пазнала? Мы ў адным двары жывём.
    І тут Таня разгледзела пажылую жанчыну і пачырванела.
    – Прабачце, я сапраўды Вас не пазнала адразу…
    – Не бяда! Галоўнае, што ты мне дапамагла. Бачыш, я за каменьчык гэты зачапілася. Заўтра абавязкова папрашу дворніка, каб яго выкапаў. Месца прыкметнае – каля клумбы. А ты, Танечка, прыходзь да нас вечарам. Я вас з Кацяй пачастую чаем з торцікам. І абавязкова ёй перадай, што мае сапраўдную сяброўку, дзяўчынку з добрым сэрцам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  308

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.