ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Мы зноў можам маліцца ў касцёле

Лісты чытачоў

Наш касцёл мае тытул Найсвяцейшай Тройцы. На працягу многіх гадоў святыня была закрыта, але дзякуючы Богу і людзям з 90-ых гадоў мінулага стагоддзя мы зноў можам маліцца ў касцёле. У парафію пачалі прыязджаць місіянеры ксяндзы палатыны. Мясцовыя вернікі ад шчырага сэрца ўдзячны святарам з Польшчы, якія прыклалі шмат намаганняў для аднаўлення рэлігійнага жыцця ў парафіі. Асабліва дзякуем кс. Анджэю Вітэку, які на працягу доўгага часу працаваў у нас.
У 2010 годзе ў парафію прыехаў малады і энергічны кс. Генадзь Рамашко. З яго дапамогай пры касцёле многае змянілася: пабудавалі новую ўваходную браму, аднавілі тынкоўку, пафарбавалі дах і аканіцы, адрамантавалі вежу, спілавалі старыя дрэвы, што ўжо неслі небяспеку, выкарчавалі пні, побач з касцёлам паставілі лаўкі і высадзілі клумбы, упарадкавалі і выраўнялі пляц, паклалі тратуарную плітку, адрэстаўрыравалі крыж. Працы пад кіраўніцтвам пробашча выконвалі парафіяне, моладзь і нават дзеці.
Дзякуючы адданай любові святара да Пана Бога вернікі пазналі, што такое святая гадзіна ў 23.00 ноччу ў першыя чацвяргі месяца, першыя пятніцы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце, ружанцовае чуванне ў першыя суботы месяца ля ног фігуры Маці Божай Фацімскай, малітва за хворых у кожную другую суботу месяца (на гэтае набажэнства прыязджалі таксама асобы з іншых парафій). Стараннямі ксяндза мы мелі магчымасць праглядзець фільмы пра жыццё св. Вінцэнта Палоцці і св. Яна Паўла ІІ, пра аб’яўленне Маці Божай Фацімскай. Кс. Генадзь таксама арганізаваў прыгожы касцёльны хор і тэатральнае кола для дзяцей. Усё гэта святар стараўся рабіць з вялікай любоўю да кожнага чалавека. Сваё жыццё, час і веды з адданасцю прысвячаў парафіі, не шкадуючы сябе.
   
    Паважаны кс. Генадзь, няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая Фацімская, да якой нас вялі на працягу 5-ці гадоў, ахінае Вас сваёй апекай у святарскім жыцці, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за любоў і цярплівасць да нас, за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, навучанне дзяцей катэхезе і добрае сэрца. Аддзяч, Божа!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.