ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (159)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Касцёл, будучы таямніцай адзінства, злучаецца з ахвярай Хрыста і Яго заступніцтвам. У гэтым святле ў катакомбах Касцёл часта прадстаўляецца ў постаці жанчыны, якая моліцца з шырока распасцёртымі рукамі, у постаці “аранты”. Касцёл моліцца... У адным з фрагментаў Дзеяў Апосталаў гаворыцца, што калі Пётр быў у вязніцы, “Касцёл рупліва маліўся за яго да Бога” (параўн.: Дз 12, 5). Касцёл, які моліцца... Таму калі мы ідзём на св. Імшу, то ідзём менавіта для гэтага: каб Касцёл маліўся. Як Хрыстос, які распасцёр свае рукі на крыжы, так і Касцёл – праз Яго, з Ім і ў Ім – прыносіць сябе ў ахвяру і заступаецца за ўсіх людзей. […] У эўхарыстычнай малітве ніхто і нішто не забываецца, усё даходзіць да Бога. […] І калі я ці мае родныя знаходзяцца ў патрэбе або хтосьці блізкі перайшоў з гэтага свету ў іншы, магу ўзгадаць аб гэтым пра сябе, у маўчанні, або напісаўшы імя патрабуючага, каб тое было далучана да малітвы.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 07.03.2018  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Чытаючы Евангелле, св. Казімір, безумоўна, не адзін раз разважаў над словамі Езуса: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою. […] Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх” (Мк 10, 42-43. 45). Св. Казімір спалучаў дбайную набожнасць і любоў да Бога з любоўю да бліжняга і служэннем іншаму чалавеку. Асаблівай любоўю і клопатам каралевіч ахінаў убогіх, хворых, вязняў, сірот, бежанцаў, пакрыўджаных лёсам людзей. Не толькі шчодра падтрымліваў іх міласцінай, але і знаходзіў час на размову, наведваў іх дома, у бальніцах і вязніцах, умеў суцешыць і падтрымаць духоўна. Гаварыў пра сябе: “Каралевіч не можа рабіць штосьці больш прыстойнае, чым праз убогіх служыць самому Хрысту”. Гісторыя ведае шмат каралёў з імем Казімір. Амаль кожны з іх атрымаў нейкае прозвішча, якое сведчыць аб пэўных заслугах: Казімір Аднавіцель, Казімір Справядлівы, Казімір Вялікі. Але найлепшы з тытулаў атрымаў каралевіч Казімір – Святы. Заслужыў яго, бо ў сваім жыцці на першае месца заўсёды ставіў Пана Бога і Яго навуку, а сам, будучы сынам караля, здолеў стаць слугой усіх.
   
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці св. Казіміра ў Сапоцкіне, 04.03.2018  

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.