ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Хрысціянскі вобраз як форма Божага Адкрыцця

Іканапіс. Канон
Выставу адкрывае тэма Трыадзінага Бога. Яе прадаўжаюць матывы Святой Сям’і, Марыі і Езуса Хрыста, зямнога і ўваскрослага. Божы Сын прадстаўлены ў розных постацях: як Журботны, Добры Пастыр, сярод Апосталаў, перад судом, падчас распяцця, з палаючым Сэрцам, у момант Пераісточання і інш.
Праваслаўныя і каталіцкія вобразы вельмі падобныя паміж сабой. Часам можам адзначыць нават адно і тое ж размяшчэнне персанажаў у прасторы. Але існуюць і пэўныя адрозненні. “У праваслаўнай мастацкай традыцыі існуе канон, якога прытрымліваюцца іканапісцы, – тлумачыць Ігар Ганчарук, старэйшы навуковы супрацоўнік музея. †

Творы напісаны па строгіх правілах. Такім чынам, на праваслаўных іконах не паказваецца «зямное» неба, адсутнічае знешняя крыніца святла – яно выпраменьваецца з фігур, адзення і архітэктуры. Адрозным момантам праваслаўнага іканапісу з’яўляецца таксама адваротная перспектыва. У ёй сумяшчаецца ў адно некалькі момантаў, якія адбываюцца ў розных месцах і ў розны час.
Адлюстроўваецца не столькі сам прадмет, колькі яго ідэя. У каталіцкай традыцыі распаўсюджана прамая перспектыва”.
Старэйшы навуковы супрацоўнік распавядае, што ў ХІІ стагоддзі Каталіцкі Касцёл адыходзіць ад канонаў, агульнапрынятых у хрысціянскім мастацтве.
З гэтага часу можам назіраць большую свабоду ў выбары сюжэтаў, антуражу. Мастакі часам ствараюць выявы святых па вобразе і падабенстве тых людзей, якіх бачылі ў свой час.
У творах прасочваюцца індывідуальныя стылі і рысы.
У цэнтры экспазіцыі выставы – вобраз св. Міхала Арханёла. У праваслаўнай іканапіснай традыцыі ён звычайна прадстаўляецца з дзідай і зярцалам (сімвал прадбачання, перададзены Арханёлу Богам), у каталіцкай – у воінскіх даспехах або на кані. Гэтыя сімвалічныя атрыбуты на выявах сведчаць аб ролі Арханёла, які пакліканы ўзначаліць войска ў барацьбе са злом. Згодна хрысціянскім апокрыфам, св. Міхал Арханёл таксама скліча душы на Страшны Суд. Менавіта аб яго асаблівым заступніцтве часта просяць паміраючыя ў хвіліну смерці.
Трэба адзначыць, што культ св. Міхала Арханёла шырока распаўсюджаны на нашых землях. Арханёл з’яўляецца апекуном Касцёла ў Беларусі. Амаль у кожнай святыні маюцца алтары або абразы з яго выявай. У шматлікіх касцёлах дыяцэзіі пасля кожнай св. Імшы чытаецца малітва: “Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні, будзь нам абаронаю супраць спакусы і пастак злога духа…”. Тым самым вернікі звяртаюцца да кіраўніка святога войска анёлаў, які стаіць на варце Божага закону.
Завяршаюць выставу вобразы Апосталаў, святых, у тым ліку мучанікаў.
Без лішніх дэталей
“Галоўная мэта выставы – навучыць наведвальнікаў чытаць вобразы, дакладна так, як дзяцей вучаць чытаць па складах, – адзначае Ігар Ганчарук. – Рэлігійны абраз павінен разглядацца не як эстэтычны твор, а як асаблівая форма Божага Адкрыцця. У сакральным мастацтве выкарыстоўваецца спецыяльная выяўленчая мова, якая спасцігаецца праз разуменне цэлай сістэмы знакаў і сімвалаў, атрыбутаў”.
Напрыклад, Айцоў Царквы часта адлюстроўваюць са скруткам або кнігай у руцэ (на знак таго, што яны неслі Божае слова), святых мучанікаў – з прыладамі іх катаванняў. Так св. Кацярына Александрыйская звычайна прадстаўляецца з мячом і колам, часам на яе галаве змяшчаецца карона. Як вядома з жыццяпісу, святая бараніла хрысціянскую веру, з-за чаго была прыгаворана да мучаніцкай смерці. Імператар загадаў раздрабіць цела дзяўчыны паміж коламі з шыпамі, але, згодна паданню, яе выратаваў анёл. Пасля Кацярына была абезгалоўлена. Св. Ян Непамук прадстаўляецца з вянком з зорак над галавой. З-за таго, што святар адмовіў каралю выдаць таямніцу споведзі каралевы, духоўнікам якой з’яўляўся, ён быў скінуты ў мяшку ў раку. Паводле сведчанняў відавочцаў, у тым месцы над вадой узнікла свячэнне ў выглядзе 5-ці зорак. Як зазначае старэйшы навуковы супрацоўнік, культ святых можа ўшаноўвацца і адлюстроўвацца ў розных краінах па-рознаму, але за большасцю персанажаў замацаваны ўласны набор сімвалаў.
На выставе таксама прадстаўлены творы беларускага мастацтва. Сярод іх – абраз св. Барбары, створаны народным майстрам гомельска-магілёўскай школы жывапісу пачатку ХХ стагоддзя. Пра гэта сведчаць прапорцыі фігуры (не звужаныя плечы), дэкор з буйных кветак. Ігар Ганчарук падкрэслівае, што народных майстроў часта “выдаюць” пальцы: добра не прамаляваны дэталі.
Малітва вачыма
З-за таго, што абразы і скульптуры ствараліся ананімна і часта невядома месца іх узнікнення, сузіральнік мімаволі абстрагуецца ад кантэксту і застаецца сам-насам з самім творам, а дакладней – з яго героем, душой. Падоўжаныя фігуры нібыта лунаюць. Цела выглядае бязважкім. Ідэя палягае на тым, каб адлюстраваць пераўтвораны, святы стан чалавека і пагрузіць у гэтую атмасферу сузіральніка. Таму тыя, хто глядзяць на творы хрысціянскага мастацтва, нібы моляцца вачыма. Гэта ачышчае знутры і настройвае на духоўны лад.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.