ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
V НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

З Eвангелля св. Яна
Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: “Пане, мы хочам бачыць Езуса”. Філіп пайшоў і сказаў пра гэта Андрэю. І пайшлі Андрэй з Філіпам, і расказалі Езусу. А Езус сказаў ім у адказ: “Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа Мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё!”. І пачуўся з неба голас: “Уславіў і ўслаўлю зноў”. Народ, які стаяў і чуў гэта, казаў: “Гэта гром”. Іншыя ж казалі: “Анёл гаварыў з Ім”. А Езус адказаў, кажучы: “Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе”. Казаў жа Ён гэта, прадказваючы, якою смерцю меўся памерці. †
Ян 12, 20–33
Стаць зярняткам
Езус спрабуе як мага больш зразумела перадаць усім праўду, што на першы погляд здаецца вяршыняй абсурду: праўду аб смерці, якая вядзе да жыцця. Абвяшчае, што Ён сам з’яўляецца тым зярняткам, якое павінна памерці, каб прынесці жыццё. Аднак таго ж Пан чакае таксама ад нас: “Дзе Я, там будзе і слуга Мой” (Ян 12, 26). Гэта самае складанае, але адначасова самае абавязковае заданне для чалавека. Бо ўсё існуючае прагне жыцця – найбольшага скарбу кожнага стварэння.
Толькі Хрыстос можа зрабіць чалавека здольным стаць пшанічным зярняткам, дадаць мужнасці, напоўніць моцай. Таму нам так неабходна Яго падтрымка. І мы добра ведаем, што атрымлівае яе кожны, хто шчыра аб гэтым папросіць. Становячыся перад выбарам, ці прыняць гэты выклік, неабходна памятаць, хто адважыцца зрабіць з Панам крок у цемру, разам з Ім увойдзе таксама ў Яго хвалу.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.