ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Чаму вернікам не ўдзяляюць св. Камунію ў постаці віна?

Задай пытанне

liszkoПадчас прыняцця Гостыі вернікі рэальна яднаюцца з Езусам, які адкупіў чалавецтва сваім жыццём. Кансэкрацыя хлеба і віна ўказвае на тое, што Хрыстос аддаў сябе на Кальварыі да самага канца, да кровапраліцця. Таму св. Камунія з’яўляецца поўнай і ў тым выпадку, калі прымаем яе толькі пад відам хлеба.
    Нават у тыя часы, калі ўдзяленне св. Камуніі ў 2-юх постацях было вельмі распаўсюджанай з’явай, святар, калі збіраўся да хворага дадому, браў з сабою Камунію толькі пад выглядам хлеба. І ніхто нават не думаў, што ў дадзенай форме Эўхарыстыі можа чагосьці не хапаць. Але як здарылася так, што ў пэўны момант Заходні Касцёл вырашыў удзяляць св. Камунію толькі ў постаці хлеба? Гэта адбылося ў XII ст. па некалькіх прычынах:
• Менавіта ў той час у Касцёле шырока развілася эўхарыстычная набожнасць.
    Людзі больш чым раней непакоіліся пра тое, што падчас удзялення св. Камуніі ў постаці віна маленькая кропля можа ўпасці на зямлю або ксёндз часам несвядома нахіліць келіх і г. д.
    • На гэтую змену, безумоўна, мелі ўплыў і цяжкасці, звязаныя са здабыццём віна.
    • Важную ролю ў адмаўленні ад удзялення св. Камуніі пад выглядам віна мела і тая акалічнасць, што ў Новым Запавеце хлеб у сакраманце Эўхарыстыі прадстаўлены як першасны (асноўны) элемент, а віно – як дадатковы.
    Ці адрозніваецца Камунія ў 2-юх постацях ад Камуніі ў 1-ой з іх? Так. Але розніца заключаецца толькі ў памеры сакраментальнага знаку, сімволікі. І ніяк не ўплывае на памер ласкі, якая ўдзяляецца праз дадзены сакрамант. Ва ўводзінах да Рымскага Імшала гэта тлумачыцца наступным чынам: “Прыняцце св. Камуніі пад 2-ма постацямі становіцца больш поўным выразам праз вымову знаку (ratione signis pleniorem).
    У дадзенай форме паказваецца ў дасканалым святле знак эўхарыстычнай гасціны і ясна выражаецца воля завяршэння новага і вечнага запавету ў Крыві Пана; таксама падкрэсліваецца сувязь паміж эўхарыстычнай гасцінай і канчатковай гасцінай у Нябесным Валадарстве” (№ 240).
    Тут жа ўзгадваюцца ўсе выпадкі, калі, карыстаючыся сілай паўсюднага закона, можна ўдзяляць св. Камунію ў 2-юх постацях. Найбольш часта сустракаюцца наступныя сітуацыі: сужэнцам падчас шлюбу ў спалучэнні са св. Імшой; дыяканам падчас св. Імшы пасвячэння; асобам, якія складаюць манаскія абяцанні або аднаўляюць іх падчас літургіі; падчас Эўхарыстыі ў доме хворага і падчас св. Імшы, якая цэлебруецца для розных душпастырскіх груп.
    На заканчэнне трэба адзначыць, што сёння назіраецца выразная тэндэнцыя да распаўсюджвання практыкі ўдзялення св. Камуніі ў 2-юх постацях.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.