ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (115)

Варта ведаць

☞ У Ватыкане паведамілі, што папа Францішак вызваліў ад пасады ардынарыя Ахіары біскупа Петэра Эбер Окпалеке і прызначыў там часовага Апостальскага адміністратара. Гаворка пра нігерыйскую дыяцэзію, дзе ў канцы 2012 года мясцовыя вернікі і духавенства ўзбунтаваліся супраць новапрызначанага біскупа і перашкодзілі яму заняць пасаду. На дадзены момант Пантыфік не мае намеру прызначаць іншага ардынарыя для дыяцэзіі.
    З гэтай мэтай ён зацвярджае Апостальскага адміністратара sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis у асобе біскупа Лусіюса Угорджы.

    ☞ Згодна пастанаўленню біскупа Томаса Папроцкага са Спрынгфілда (штат Ілінойс, ЗША), вернік яго дыяцэзіі, уплывовы сенатар Дэмакратычнай партыі Рычард Дарбін будзе выключаны з эўхарыстычных адносін. Такое рашэнне іерарх прыняў з-за адкрытага трывання палітыка ў цяжкім граху. Разам з іншымі 13-цю сенатарамікатолікамі ён нядаўна галасаваў супраць прыняцця закона аб забароне абортаў пасля 20-га тыдня цяжарнасці. Такім чынам, Рычард Дарбін не будзе дапушчаны да св. Камуніі, пакуль не выкажа шкадавання за свой грэх. “Я шчыра малюся, каб ён стаў на бок жыцця”, – падкрэсліў біскуп Папроцкі.
   
   ☞ Некалькі тыдняў таму з-пад завалаў касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны ў мястэчку Арквата-дэль-Тронка (Італія) дасталі табернакль з асвечанымі Гостыямі колькасцю 40 штук. Нягледзячы на тое, што яны праляжалі амаль 1,5 года ў неспрыяльных кліматычных умовах, захавалі пастаянны колер, форму і пах, на іх не выяўлена ніякіх прыкмет псавання. Калі цудоўнасць падзей будзе пацверджана, гэта стане чарговым Эўхарыстычным цудам апошніх гадоў.
     
   ☞ Паштовую марку з выявай Багародзіцы Настаўніцы Моладзі выпусцілі ў Польшчы з нагоды 75-годдзя Марыйных аб’яўленняў на варшаўскіх Секерках. На ёй змешчаны абраз Маці Божай, шануемай пад гэтым тытулам, намаляваны Марыяй Воленберг-Клюзэ паводле апісання візіянеркі аб’яўленняў. У 1980 годзе кардынал Стэфан Вышынскі даручыў апеку над месцам аб’яўленняў разам з капліцай ордэну піяраў, харызмай якіх з’яўляецца клопат пра выхаванне дзяцей і моладзі, асабліва ўбогіх, у духу мудрасці і набожнасці.
   
   ☞ Французская актрыса, спявачка і грамадскі дзеяч Брыджыт Бардо выдала кнігу “Слёзы барацьбы”, у якой упершыню расказала пра сваё жыццё. Яна падзялілася разважаннямі аб прыродзе, чалавеку і рэлігіі. У прыватнасці, напісала пра свае асаблівыя адносіны з Марыяй і пра прыхільнасць да св. Францішка Асізскага. “Гэты святы з’яўляецца для мяне духоўным узорам, – піша Бардо. – Яго прастата, забыццё пра сябе дзеля іншага чалавека сцвярджаюць мяне ў сваім выбары”.

credo.pro; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.