ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

Слова для Жыцця (158)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Спыніся, паглядзі і навярніся […]. Затрымайся на хвіліну перад тым, як акінуць гордым позіркам, зрабіць мімалётную і прыніжальную заўвагу, якая нараджаецца з забыцця аб чуласці, літасці і павазе да сустрэчы з іншымі, асабліва слабымі, зраненымі, а таксама ўцягнутымі ў грэх і памылкі. Затрымайся на хвіліну перад імкненнем усё кантраляваць, усё ведаць, усё знішчыць, якое нараджаецца з забыцця аб удзячнасці за дар жыцця і за мноства атрыманага дабра. Затрымайся на хвіліну перад аглушальным шумам, які аслабляе і ашаламляе нашыя вушы, прымушаючы забыцца аб плённай і творчай моцы маўчання. Затрымайся на хвіліну перад стаўленнем, якое спрыяе бясплодным і непрадуктыўным думкам, што ўзнікаюць з ізаляцыі або жалю да сябе і вядуць да забыцця аб тым, што трэба выходзіць насустрач іншым, каб дзяліць з імі цяжкасці і цярпенні. Затрымайся на хвіліну перад пустатой усяго імгненнага, кароткачасовага і мімалётнага, якое пазбаўляе нас каранёў, сувязей, каштоўнасці дарогі і ўмення заўсёды быць пілігрымамі. Затрымайся, каб глядзець і сузіраць!
Фрагмент гаміліі, прамоўленай у Папяльцовую сераду ў рымскай базіліцы св. Сабіны, 14.02.2018  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Пасхальная таямніца – Мука, Смерць і Уваскрасенне Хрыста – гэта найважнейшы і канчатковы доказ збаўчай любові Бога, таму што ў Езусе Усемагутны з’яднаў чалавека з сабой, здзяйсняючы справу Адкуплення. Вялікі пост павінен данесці людзям, што Стварыцель чакае ад іх адкрыцця на гэты дар Збаўлення праз асабістую ўцягнутасць у паглыбленне веры, адважнае прыняцце намагання працы над сабой, пазбаўленне ад грахоў і імкненне да жыцця паводле Божых запаведзей. Менавіта станоўчы адказ на заклік Пана да маральнага аднаўлення называем навяртаннем.
    Першым крокам на шляху навяртання з’яўляецца прызнанне перад Нябесным Айцом уласнай грэшнасці. Гэта патрабуе вялікай пакоры і глыбокай веры. […] Толькі стоячы ў праў- дзе і прызнаючы з раскаяннем свае віны, адкрываемся на Божую ласку і здольны прыняць Яго прабачэнне. Таму Усемагутны, які прагне адарыць чалавека сваёй міласэрнасцю, нястомна скіроўвае да яго заклік да навяртання.
   
Фрагмент гаміліі, прамоўленай у Папяльцовую сераду ў гродзенскай катэдры, 14.02.2018  

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.