ГРОДНА
Аўторак,
26 верасня 2023 года |
Пераступіць праз сябе, каб даверыцца Езусу

Акрабат зноў стаў перад сабранымі, на гэты раз з тачкай. І зноў задаў пытанне: “Ці верыце, што я прайду па гэтым канаце з тачкай?”. Людзі, бачачы, што мінулым разам яму ўдалося і зрабіў гэта так лоўка, нібы ішоў па цвёрдай зямлі, у большасці крыкнулі што вераць, хоць і цяпер знайшлося некалькі недаверлівых. Акрабат зноў узабраўся на будынак і, піхаючы перад сабой тачку, без цяжкасцей прайшоўся па канаце. †
Пасля гэтага мужчына задаў чарговае пытанне: “Ці верыце, што я прайду па гэтым канаце з тачкай, у якой будзе сядзець чалавек?”. Гэтым разам усе аднадумна пацвердзілі, што вераць. Тады акрабат спытаўся: “А хто з вас добраахвотна сядзе ў тачку?”. Навісла цішыня. Ніхто не хацеў рызыкнуць сваім жыццём і даверыцца ў рукі акрабату.
Падобным чынам можа адбывацца таксама з нашай верай і даверам да Бога. Мы верым, што Усемагутны прагне дабра для кожнага, але так цяжка бывае аказаць поўны давер і адважна кінуцца ў абдымкі Айца будучы ўпэўненым, што Ён схопіць. Дык што азначае абсалютны давер? І чаму мы павінны ставіць Бога на найвышэйшую прыступку п’едэстала ў сваім жыцці, ускладаць на Яго надзею і веру?
Давяраць Богу – значыць…
• не баяцца Яго. Калі ўчынім грэх, калі не зможам справіцца са сваёй слабасцю, хочам схавацца ад Бога, так, як гэта зрабіў Адам у Раі. Саромеемся, баімся, што нас адштурхнуць, асудзяць. А Стварыцель, хоць Яго і абражае грэх, хоча, каб менавіта да Яго мы без боязі і з даверам прыйшлі. Так Езус сказаў св. Фаустыне: “Няхай не баіцца наблізіцца да Мяне слабая, грэшная душа, нават калі мае больш грахоў, чым пяску на зямлі. Усё патоне ў глыбінях Маёй міласэрнасці” (Дз. 1059). Не трэба баяцца аказваць давер Богу ва ўсім.
• даручаць Яму сябе і сваё жыццё. Трэба мець упэўненасць, што Айцец міласэрны і Ён не адштурхне. Пры гэтым варта памятаць абяцанне Збаўцы: “Чым больш даверыцца душа, тым больш атрымае. Вялікім суцяшэннем для Мяне з’яўляюцца душы з бязмежным даверам, бо ў іх уліваю ўсе скарбы сваіх ласкаў” (Дз. 1578).
• чакаць Яго дапамогі. У складаныя моманты неабходна разлічваць на падтрымку Бога, бегчы да Яго, як дзіця да маці. Не мець сумненняў, верыць, што Усемагутны стрымае абяцанні, заключаныя ў Божым слове, і не толькі адносна іншых, але і адносна мяне.
Калі мы прымаем Хрыста як свайго Збаўцу, Божы Дух зыходзіць на нас, уваходзіць у нашыя сэрцы і застаецца ў іх. Гэта адно з найбольшых бласлаўленняў. Мы ж са свайго боку павінны ўважліва прыслухоўвацца да Яго голасу.
Каб сапраўды давяраць Богу і чуць Яго голас, трэба рэгулярна чытаць Святое Пісанне. Разважаючы тэксты Старога і Новага Запавету, мы будуем у сабе моцны дух. Дзякуючы гэтаму можам чуць словы, якія Бог скіроўвае ў наша сэрца, і прымаць рашэнні згодна з Яго воляй, а не на аснове ўласных домыслаў і жаданняў. “Усім сэрцам даверся Богу, не спадзявайся на ўласны розум, думай аб Ім як аб дарозе – і Ён выраўняе твае сцежкі” (Прып 3, 5–6).
“Езу, давяраю Табе!”. Прамаўляючы гэтыя словы, мы павінны засяроджвацца над іх асаблівым сэнсам і паўтараць іх з глыбокай свядомасцю. У той жа час варта разумець, што для Хрыста больш важна перакананне сэрца, канкрэтныя жыццёвыя рашэнні, утоеныя за гэтымі словамі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.