ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

ІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам.
    І на гэта Пётр сказаў Езусу: “Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі”. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: “Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце”.
    І адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. І захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць “уваскрэснуць”.
Мк 9, 2–10

Твар Божага чалавека
   Кожны складаецца з пылу зямлі і подыху Усемагутнага. Місія чалавека заключаецца ў няспынным самапазнанні, адкрыцці ў сабе таго, што Божае. Воблік асобы ствараюць думкі, учынкі, перажыванні, унутраная барацьба і людскія адносіны. Таму мець твар Божага чалавека – зусім не лёгкая справа. Мы ўвесь час павінны старацца, каб нашыя твары ззялі радасцю, любоўю, лагоднасцю, чысцінёй, каб не саромецца паказваць сваё аблічча Богу і людзям.
    Перыяд Вялікага посту з’яўляецца часам выпраўлення свайго ўнутранага выгляду, духоўнага стылю жыцця. У гэтай справе вялікае значэнне для кожнага з нас мае месца Перамянення Езуса Хрыста – гара Фавор. Гледзячы на аблічча Хрыста, павінны ўбачыць у люстэрку Пана ўласнае аблічча. Такім чынам, у часе Вялікага посту давайце паклапоцімся пра тое, каб на нашых тварах адлюстроўваўся бляск Збаўцы, каб ён з’яўляўся адбіткам нашай чыстай душы, закаханай у Стварыцеля.

 

● Ці клапачуся я пра свой унутраны выгляд?
   ● Ці магу адкрыць у сабе тое, што Божае?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.