ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
І НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
З Eвангелля св. Марка
Дух вывеў Езуса ў пустыню. І быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.†
Мк 1, 12–15
Не паддадзімся намовам д’ябла!
Мы часта прыкладваем намаганні, каб змагацца з якім-небудзь недахопам, слабасцю, залежнасцю. Гэта добрая і патрэбная ініцыятыва, бо кожнаму чалавеку неабходна ачышчэнне, навяртанне і аднова. Чарговы Вялікі пост з’яўляецца цудоўнай нагодай, каб паспрабаваць зрабіць штосьці большае, калі засяроджваемся не толькі на выдаленні зла, але таксама на развіцці духоўнай прасторы.
Многія могуць са скрухай сказаць, што вельмі часта ім не ўдавалася стрымаць свае пастановы. Аднак трэба разумець, што вынік нашых намаганняў – справа не толькі людская. На пачатку гэтай 40-дзённай вандроўкі давайце паабяцаем сабе, што кожны дзень будзем скіроўвацца “на пустыню”, каб услухацца ў Божы голас, падобна як Езус, які знаходзіўся ў пустыні, каб трываць у прысутнасці Айца. Не паддадзімся д’яблу і яго намовам! І тады Усемагутны аб’явіць нам, што і як павінны рабіць, навучыць адрозніваць сапраўднае дабро ад ілюзій.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.