ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Паглядзім у вочы Езусу!
У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў выпрабаванні і ачышчэнне ў пустыні, а Езус перад распачаццем публічнай дзейнасці на працягу 40-ка дзён быў у пустыні, посцячы і молячыся да Айца.
Пост з’яўляецца часам глыбокіх перажыванняў, вялікіх навяртанняў, шчырых медытацый і разважанняў над сваім штодзённым жыццём. Часам гучных удараў у грудзі, прызнання памылак і планавання духоўнай будучыні. †

Часам, каб звярнуць з дарогі, што вядзе ў тупік, каб парваць са старымі звычкамі, што цягнуць да зямлі. Часам адмаўлення ад уласных планаў і намераў, каб здолець прыняць і рэалізаваць Божую волю. Часам, які дапамагае перажыць Вялікдзень як сапраўднае свята перамогі Езуса Хрыста над смерцю, пеклам і д’яблам.
Паводле біблейскай традыцыі, пост – гэта пакорнае “прыніжэнне сваёй душы” (параўн.: Сір 2, 17), нягледзячы на інтэлектуальны ўзровень асобы, ачышчэнне, прыняцце паставы залежнасці ад Усемагутнага і падрыхтоўка да сустрэчы з Ім (параўн.: Лев 16, 29–31). Чалавек веры, жадаючы прынізіць самога сябе перад Богам, адначасова прагне адкрыць Яго волю ў сваім жыцці і быць кіруемым Яго Духам. Бог жа хоча ўзняць чалавека, падтрымаць, паказаць, што Яго ласка эфектыўная, калі толькі дазволіць Яму дзейнічаць. Гэты бласлаўлёны час вельмі дапамагае асабліва тады, калі адчуваем недахоп Божай прысутнасці. Таму неабходна прысвяціць Вялікі пост працы над сабой, каб вярнуцца да Пана, нанова адчуць прысутнасць Усявышняга ў сваім жыцці і адкрыцца на Яго збаўчае ўздзеянне. Падчас споведзі варта агаворваць як поспехі, так і паражэнні ў нашай унутранай працы. Каб не разбудзілі пыху, абавязкова трэба сабе прыпамінаць, што ўсе дасягненні паходзяць ад Пана, бо гэта Ён дае прабачэнне, Ён напаўняе нас моцай для барацьбы. Перыяд пакаяння можа мець розныя віды. Аднак незалежна ад таго, ці адмаўляемся спажываць некаторыя прадукты, ці пазбягаем некаторых відаў дзейнасці, ахвяруем грошы ці час, ён надалей застаецца формай любові Бога і чалавека. “Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго” (Ян 14, 23).
Дарагія Чытачы!
Няхай у гэты час кожны з нас знойдзе адпаведную хвіліну на малітву ў святыні ці ў цішыні ўласнага дома. Давайце прынізімся і паглядзім у вочы Хрыста, поўныя любові і прабачэння. Прымем удзел у Крыжовым шляху, рэкалекцыях, Песнях жальбы. Гэтыя велікапосныя практыкі спрыяюць каштаванню своеасаблівага клімату, дзякуючы якому нам удаецца асягнуць гармонію з Богам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.