ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (157)

за ўсё давяраюць
Папе Рымскаму
77% апытаных маюць “вялікі” або “вельмі вялікі давер” да Святога Айца Францішка. Пасля яго ў “рэйтынгу даверу” ідуць службы парадку і школы. Касцёлу як інстытуту давярае 42% апытаных (5-е месца).
УДаследаване на тэму “Італьянцы і дзяржава” было праведзена ў 20-ты раз. Па запыце мясцовага штодзённіка “Рэпубліка” Інстытут “Дэмас” апытаў 1211 італьянцаў з намерам высветліць, наколькі яны давяраюць аб’яднанням, інстытутам і арганізацыям. У 2016 годзе папа Францішак таксама займаў 1-е месца ў апытанні. Тады аб даверы да Пантыфіка заявілі 82% рэспандэнтаў. †
пабудуюць з элементаў
папскага алтара
Для гэтай мэты будуць выкарыстаны дэталі канструкцыі вялікага палявога алтара, на якім папа Франці- шак цэлебраваў св. Імшу ў парку О’Хігінса ў Санцьяга-дэ-Чылі.
Ён будзе разабраны ў бліжэйшыя дні. Плануецца задзейнічаць у справу каля 1300 драўляных пліт. Цэлебрацыя Эўхарыстыі стала першым важным пунктам апостальскай пілігрымкі Пантыфіка ў Чылі. У ёй прынялі ўдзел больш за 400 тыс. чалавек.
дэбютуе на
Міжнароднай
біенале архітэктуры
Ватыканскі павільён будзе спраектаваны па прыкладзе капліцы з 1920 года, што знаходзіцца на т. зв. “Лясных могілках” у Стокгольме. Свае праекты запрошаны прадставіць 10 вопытных архітэктараў, якія паходзяць, між іншым, з Італіі, Іспаніі, Бразіліі, Японіі і Парагвая.
Паводле задумы, капліца, якая часта атаясамліваецца толькі з касцёльнай прасторай, павінна быць размешчана ў натуральным адасобленым асяроддзі: у лесе, які з’яўляецца метафарай вандроўкі праз жыццё. Апостальская сталіца хоча такім чынам падкрэсліць важнасць дыялогу паміж архітэктурай і духоўнасцю, а таксама, спасылаючыся на прыроду, звярнуць увагу на пасланне, заключанае ў энцыкліцы папы Францішка “Laudato si´”.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.