ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

VI НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.
    Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”.
    Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.
Мк 1, 40–45

Вера і адвага
    Толькі Езус Хрыстус заўсёды меў моц аздараўляць чалавека адразу, пры дапамозе некалькіх слоў. Аднак для гэтага неабходны былі 2 ўмовы: вера і адвага. Вера – таму што толькі Бог можа ацаліць чалавека. Адвага – каб нягледзячы на мноства перашкод і адмаўленне іншымі наблізіцца да Настаўніка. Пракажоны з сённяшняга Евангелля меў у сабе і адно, і другое! Ведаў, што Хрыстос для яго – адзіная і апошняя надзея, перад якой любая цяжкасць станавілася менш шакіруючай.
    Своеасаблівай праказай сёння з’яўляецца грэх. Ён таксама заразны. Можа распаўсюджвацца хутка і пастаянна, на жаль. Таму кожны чалавек у духоўным сэнсе з’яўляецца пракажоным, паколькі здзяйсняе грахі. Пан Бог прагне вылечыць нас ад гэтай духоўнай хваробы. Але каб зрабіць гэта, мы павінны папрасіць, як пракажоны: “Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысціць!”.

 

● Ці з’яўляюся я чалавекам веры і адвагі?
   ● Ці клапачуся аб сваім духоўным жыцці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.