ГРОДНА
Панядзелак,
05 чэрвеня
2023 года
 

V НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.
    Калі ж настаў вечар, і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”. І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.
Мк 1, 29–39

Прымем удзел у служэнні ў Касцёле!
    Місія Езуса на зямлі заключалася ў абвяшчэнні блізкасці Божага Валадарства. Ён рабіў гэта, прапаведуючы Добрую Навіну, якая была і да сёння застаецца навукай і моцай. Словам Збаўцы спадарожнічалі знакі. Адным з іх было аздараўленне. Не аднойчы менавіта дзякуючы яму людзі адкрываліся на веру і навярталіся.
    Хваробы і смерць з’яўляюцца часткай нашага жыцця. Прычына кожнай пакуты – грэх, за якім стаіць д’ябал. Тым, хто атрымаў верх над смерцю і злым, стаў Езус. Аздараўленні, якія Ён здзяйсняў і надалей здзяйсняе, з’яўляюцца доказам Яго перамогі. Бог прагне, каб мы былі шчаслівымі ўжо на зямлі і дасягнулі вечнага жыцця.
    Просім Пана аб аздараўленні для нас і нашых блізкіх. Аднак не пакідайма сабе таго, што атрымалі ад Бога. Давайце будзем сведкамі Евангелля і дзейнасці Езуса ў нашым жыцці, а таксама – падобна цешчы Пятра пасля аздараўлення – прымем удзел у служэнні ў Касцёле.

 

● Аб чым папрасіў бы Езуса, калі б Ён завітаў у мой дом, як прыйшоў у дом Пятра?
   ● Ці ўдзельнічаю я ў жыцці сваёй парафіяльнай супольнасці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  210

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.