ГРОДНА
Чацвер,
13 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (156)

прыСвятым Пасадзе
наведаў Ватыкан
Пасол Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы.
У рамках візіту адбылася кароткая размова з Пантыфікам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама сітуацыі ў рэгіёне.Падчас рабочай сустрэчы з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі кс. Чэзарэ Пасіні беларускі дыпламат перадаў у дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. †

бедных у цырк
Больш за 2 000 патрабуючых, бяздомных, бежанцаў і зняволеных наведалі прадстаўленне, арганізаванае пры супрацоўніцтве з Цыркам Медрана.
У ходзе нядаўняй размовы з акцёрамі трупы падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец выказаў ім удзячнасць за мастацтва цырка і падзякаваў за прыгажосць, якую яны нясуць людзям. Пачуўшы гэта, некаторыя дабрачынцы выйшлі з ініцыятывай, якую назвалі “Circo Solidarietà” (“Цырк салідарнасці”), і купілі для бедных усе білеты на прадстаўленне. Побач з цыркам-шапіто была адкрыта мабільная амбулаторыя ватыканскай медслужбы, даючы запрошаным магчымасць абследавацца.
гродзенскіх брыгітак
Сярод захаваных дакументаў – статуты ордэна, падрабязныя рэгламенты жыцця манахінь, зборнікі малітваў і спеваў, інвентары маёмасці, што належала кляштару.
Каштоўныя дакументы 2 гады таму выявіла ў Гродне прафесар Марыя Каламайска-Саед з Польшчы. Іх удалося захаваць дзякуючы ўдзелу Музея Падляшша ў Беластоку. Выратаваныя дакументы перададуць у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У канцы 2018 года там плануецца правядзенне выстаўкі з экспазіцыяй архіва брыгітак.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.