ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка 2024 года |
Дапамагчы ўбачыць свет кончыкамі пальцаў
Тактыльныя кнігі для невідушчых дзяцей і дзяцей з парушэннямі зроку ствараюць вучні сярэдняй школы № 35 імя М. А. Волкава ў Гродне. На старонках гэтых асобнікаў месцяцца ўласнаручна створаныя рэльефныя выявы, а таксама тэкст, напісаны шрыфтам Брайля, які з’яўляецца тлумачэннем да мяккіх малюнкаў.
“Цёплыя кнігі”
Мэта дабрачыннага праекта, у які ўцягнуты маладыя валанцёры, – дапамагчы пазнаць навакольны свет маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, пазбаўленым магчымасці бачыць. Асноўным натхняльнікам і кіраўніком дабрачыннай акцыі на карысць дзяцей з парушэннямі зроку з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Дзмітрый Трафімаў. Ён адзначае, што ідэя стварэння незвычайных кніг з’явілася пасля наведвання прадпрыемства “БелТІЗ”, дзе вучні пазнаёміліся з невідушчымі супрацоўнікамі. †

“Гэта была свайго роду экскурсія з заплюшчанымі вачыма. Падчас яе дзецям прапанавалі надзець адмысловыя павязкі і паспрабаваць падняцца на некалькі паверхаў, каб адчуць, як успрымаюць свет людзі з парушэннямі зроку, – распавядае спадар Дзмітрый. – Чарговым крокам да замацавання ідэі стаў праект «Цёплыя кнігі», ініцыяваны супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы Гродна. Ён палягае на стварэнні кніг высокай тактыльнасці для дзяцей з асаблівасцямі зроку. Асобнікі мяккія, з аб’ёмнымі малюнкамі жывёл, геаметрычных фігур, гародніны і садавіны. У такіх кнігах карцінкі дапаўняюцца простымі вершамі, напісанымі Брайлем – асаблівым шрыфтам, з дапамогай якога чытаюць людзі з парушэннямі зроку”.
У межах праекта была створана першая тактыльная кніга “Лясныя звераняты”. Педагог распавядае, што над асобнікам давялося сур’ёзна папрацаваць: старанна распрацоўваўся макет кожнай старонкі для кнігі, падбіраліся матэрыялы. “Падчас працы было шмат нюансаў, паколькі сапраўднае тактыльнае выданне павінна стварацца зыходзячы з адмысловых правіл і стандартаў. Мы ведалі, што гэтую кнігу будуць чытаць не вачыма, а рукамі, у гэтым і заключалася асноўная складанасць. Было вельмі цяжка ўявіць, што адчувае чалавек з іншымі магчымасцямі ўспрымання, і як зрабіць так, каб кніга стала сапраўды зразумелай для дзіцяці з асаблівасцямі зроку, – падкрэслівае спадар Дзмітрый. – Увогуле, перад тым, як зшыць нейкую дэталь ці фігуру жывёлы, мы звярталіся за кансультацыяй да спецыялістаў. Яны растлумачылі, што асноўная задача тактыльнай кнігі – быць максімальна дакладнай, каб дзіця змагло яе прамацаць і такім чынам прачытаць. Напрыклад, дзеці не разумеюць накладання аб’екта на аб’ект: лапы, якія складзены на жываце, – дрэнны варыянт. Трэба, каб жывёла была адлюстравана ў натуральнай позе, таму у нашай кніжцы мядзведзь стаіць на 4-ох лапах. Кожную можна памацаць рукамі. Старонкі тактыльнай кнігі павінны быць прыемнымі навобмацак, з невялікай колькасцю прадметаў, каб дзіця магло сканцэнтраваць увагу на галоўным, не адцягваючыся на другарадныя дэталі”.
Складаная тэхналогія
Педагог падкрэслівае, што падчас працы над тактыльнай кнігай трэба таксама паклапаціцца пра бяспеку. Пры стварэнні фігур і дэталей нельга выкарыстоўваць колючыя, вострыя ці рэжучыя матэрыялы, трэба пазбягаць яркіх фарбаў. Перавага аддаецца такім відам тканіны, як мех, воўна, шоўк. Пры вырабе таксама выкарыстоўваецца скура, гузікі, пёры.
Спадар Дзмітрый адзначае, што перш чым кніга патрапіць у рукі дзяцей, яе пратэсціруе Станіслава Аляновіч з абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Жанчына “вывучыць” кожную старонку, выкажа свае заўвагі і парады. Гэта ўсё робіцца дзеля таго, каб зрабіць выданне карысным, каб маленькія чытачы змаглі без цяжкасцей арыентавацца ў яго змесце.
“Цёплыя кнігі” – не адзіны дабрачынны праект, які рэалізуецца ў Гродзенскай СШ № 35. Тут заняліся вельмі карпатлівай працай па стварэнні кніг, надрукаваных шрыфтам Брайля. Тэкст у іх – у 2-ух варыянтах: надрукаваны буйным шрыфтам, каб яго маглі чытаць тыя, хто слаба бачыць, і шрыфтам Брайля для тых, хто зусім пазбаўлены зроку.
“Шрыфт набіваецца ўручную. Гэта скрупулёзная і сапраўды ювелірная праца, – распавядае спадар Дзмітрый. – Я бяру ліст спецыяльнай шчыльнай паперы, замацоўваю яго ў прыборы, які ўяўляе сабой дзве металічныя пласціны, і раблю праколы вострым грыфелем. Пісаць шрыфтам Брайля даволі складана, бо літары набіваюцца ў люстраным адбітку: літара «а» абазначаецца адной кропкай у верхнім левым куце, але калі мы хочам яе напісаць, трэба зрабіць пракол у правым”.
Зараз у школе захоўваецца больш за дзясятак кніг, створаных такім чынам. У асноўным гэта казкі народаў свету, надрукаваныя ў скарочаным варыянце.
Пакінуць пасля сябе нешта добрае
У працу па стварэнні кніг для невідушчых дзяцей педагог Дзмітрый Трафімаў заангажаваў каманду вучняў старэйшых класаў. Сярод валанцёраў – маладыя верніцы парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы). Дзяўчаты, адказваючы на пытанне пра тое, навошта яны прыйшлі ў дабрачынны праект, гавораць, што перш за ўсё хочуць дапамагчы дзецям, падарыць ім часцінку свайго цяпла і дабрыні.
“Раней я рэдка задумвалася аб тым, што побач з намі ёсць людзі, для якіх пазнанне навакольнага свету – сапраўды нялёгкая задача, – гаворыць Вераніка Нанкевіч. – Зараз я вельмі цешуся, што магу дапамагаць рабіць недасяжнае дасяжным. Наш дабрачынны праект – гэта па-сапраўднаму вялікая справа. Дзякуючы яму ў дзяцей ёсць магчымасць не проста чытаць «сухія» кнігі, набраныя шрыфтам Брайля, але навобмацак знаёміцца з пушыстым катом, кучаравым баранчыкам, кудлатым мядзведзем. Такім чынам казка літаральна ажывае на кончыках іх пальцаў”.
Іншая валанцёрка Ксенія Рушніцкая распавядае, што ўдзел у стварэнні тактыльнай кнігі стаў для яе сапраўды хвалюючым, дапамог адкрыць у сабе зусім новыя чалавечыя якасці, такія як спагадлівасць і чуласць у адносінах да людзей. “Я старалася не проста шыць фігуркі і замацоўваць іх на тканіне, але ўкладваць у гэтую працу пазітыўныя эмоцыі, каб чалавек, які будзе перагортваць старонкі кнігі, адчуў тую любоў і клопат, з якім яна стваралася”, – адзначае Ксенія.
Дзяўчаты гавораць, што і надалей будуць займацца важнай і патрэбнай справай. У будучыні плануюць стварыць больш такіх кніг і перадаць іх у спецыялізаваную бібліятэку. Таксама валанцёры разам са сваім педагогам выношваюць цікавую ідэю: падчас Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці правесці адмысловы майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі для дзяцей, у аснову якой будзе пакладзена біблейская гісторыя.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 84 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.