ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

ІIІ НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.
    Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.
    Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі. І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.
Мк 1, 14–20

Стаць апосталам Хрыста
    Езус выбраў апосталаў з ананімнага натоўпу і заклікаў па імені, каб заклалі фундамент для Яго Касцёла. Сымон, Андрэй, Якуб і Ян пакінулі ўсё і накіраваліся за Хрыстом. Яны, можа, не былі надта багатымі, таму не мелі вялікіх цяжкасцей з тым, каб пакінуць усё, у адрозненне ад заможнага маладога чалавека, які не пайшоў за Езусам з-за таго, што надта прывязаўся да матэрыяльных каштоўнасцей. Праз сувязь з Месіяй, праз удзел у Яго вялікай справе вучні сталі вялікімі. Зрабіліся прыладамі ў Яго руках.
    Незалежна ад прафесіі кожны чалавек павінен стаць апосталам Езуса і сеяць супакой ды дабро ў людскіх сэрцах; не толькі словам, але і канкрэтнымі ўчынкамі сведчыць пра свайго Настаўніка і весці да Яго іншых.
    Давайце шукаць іншага чалавека, дастуквацца да згубленых сэрцаў ды скіроўваць сваіх блізкіх, родных, сяброў і знаёмых да Бога і Яго Касцёла.

 

● Што я раблю, каб іншыя людзі побач са мной станавіліся лепшымі?
   ● Ці здольны я быць апосталам Езуса Хрыста?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.