ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Злучым нашы рукі, звязаныя Хрыстовай любоўю
Трывае Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян.
Гэтая ініцыятыва паўстала адносна нядаўна ў рамках экуменічнага руху за аб’яднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій. Але ці правільна ўсе мы разумеем, што насамрэч маецца на ўвазе пад экуменізмам?
Памылковыя погляды на экуменізм
Экуменізм – гэта рух, накіраваны на збліжэнне, прымірэнне і супрацоўніцтва ўсіх хрысціянскіх канфесій, “у тым ліку на аднаўленне зносін у сакрамантах паміж раз’яднанымі хрысціянскімі Цэрквамі пры захаванні своеасаблівасці іх традыцый і абрадаў” (Каталіцкая энцыклапедыя). Падразумяваецца збліжэнне хрысціян на аснове талерантнага стаўлення да традыцый і абрадаў іншай Царквы, з-за чаго, у рэчаіснасці, і існуюць разыходжанні ў веравызнанні паміж рознымі канфесіямі. Вера ж ва ўсіх хрысціян адна – у Збаўцу Езуса Хрыста, Сына Божага, які адкупіў чалавецтва. У той час як іншыя сусветныя рэлігіі лічаць Езуса Прарокам, цудатворцам (іслам) або не прызнаюць увогуле ні як Месію, ні як Прарока (іудаізм). †

Перад укрыжаваннем Хрыстос маліўся, “каб усе былі адно” (Ян 17, 21). Ён пакінуў чалавецтву заданне стварыць на зямлі Яго Касцёл – адзіны. Гэтую місію Збаўца даверыў Апосталам на чале з Пятром. З часам пачалі ўзнікаць разыходжанні ў пытаннях будавання Касцёла, а нават і веравучэння. Гэта стала прычынай утварэння іншых канфесій у хрысціянстве. Але, як было сказана на ІІ Ватыканскім саборы, яны “не пазбаўлены значэння і каштоўнасці ў таямніцы збаўлення”, “нішто сапраўды хрысціянскае ніколі не супярэчыць сапраўдным выгодам веры, але, наадварот, можа садзейнічаць больш дасканаламу пранікненню ў таямніцу Хрыста і Касцёла” (Дэкрэт аб экуменізме “Аднаўленне адзінства”).
Клопат аб аднаўленні адзінства ляжыць абсалютна на ўсіх хрысціянах: як на супольнасцях, так і на людзях асобна, як на душпастырах, так і на верніках. Варта нястомна клапаціцца аб узрастанні ў любові: “такім чынам, з дня ў дзень усё паўней праяўляецца паўсюднасць і апостальства Царквы” (“Аднаўленне адзінства”).
Менавіта гэты аспект з’яўляецца найважнейшым у будаванні еднасці паміж хрысціянамі. Крокі насустрач адзін аднаму павінны грунтавацца, найперш, на запаведзі любові. Іх належыць здзяйсняць з павагай, асцярожна і цярпліва. Вялікай памылкай будзе навязванне светапогляду. Будаваць дыялог неабходна не на тым, што раз’ядноўвае, але на тым, што аб’ядноўвае.
Экуменізм у рэчаіснасці
У хрысціянскай супольнасці экуменічны дыялог на практыцы можам назіраць, калі дзеці некаталіцкага веравызнання наведваюць катэхетычныя заняткі пры Касцёле, духавенства ўдзельнічае ў набажэнствах з нагоды галоўных хрысціянскіх урачыстасцей у святынях іншых канфесій. Такія прыклады наглядна сведчаць аб тым, што веравызнанне не становіцца перашкодай да адкрытых узаемаадносін паміж хрысціянамі.
У грамадстве таксама нярэдкія гісторыі заключэння сужэнскіх саюзаў паміж вернікамі розных канфесій, т. зв. “змешаныя” шлюбы. Паглядзім праўдзе ў вочы: у такіх выпадках хрысціяне бяруць на сябе нялёгкае заданне – весці ў сям’і экуменічны дыялог на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя аб’ядноўваюць свае дарогі ў вусце, пасля чаго крочаць разам: наведваюць святыню адной канфесіі, хрысцяць там дзяцей, прымаюць іншыя сакраманты. Некаторыя прытрымліваюцца адноснага суверэнітэту: двойчы святкуюць хрысціянскія ўрачыстасці, разам (папераменна) ці паасобку (кожны ў “сваёй” святыні) удзельнічаюць у нядзельных службах. Пры гэтым яны – у лепшым выпадку – выбудоўваюць “хатнюю Царкву” дома: супольна моляцца, выхоўваюць у сынах і дочках галоўныя хрысціянскія каштоўнасці.
“Я гадаваўся ў сям’і глыбока веруючых людзей: мама ў мяне – каталічка, бацька – праваслаўны, – распавядае кс. канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. – Нягледзячы на канфесійныя адрозненні, я ніколі не адчуваў у сям’і падзелу, што датычыць пытанняў веры. Адносіны паміж намі выбудоўваліся на любові да Бога і адзін да аднаго, што найважнейшае. У сваёй сям’і я на ўласныя вочы бачыў, што Хрыстовы Касцёл адзіны. Памятаю, як паведаміў бацькам аб сваім рашэнні стаць святаром. І мама, і тата з радасцю блаславілі мяне на гэты няпросты шлях”.
Узорным прыкладам сужэнскага саюзу паміж вернікамі розных канфесій можна лічыць шлюб, заключаны паміж праваслаўным расійскім вайскоўцам Аляксандрам Светчыным і каталічкай Аляксандрай Біспінг. Яго плёнам сталі пабудаваныя ў ХІХ ст. у Вярэйках касцёл і непадалёк, у Кузьмічах, царква (дэканат Ваўкавыск). Усе цяжкасці пры ўзвядзенні святынь сужэнская пара дзяліла папалам. Ад пачатку муж і жонка не мелі намеру засяроджвацца на адрозненнях у веравызнанні, а проста паклалі сваё жыццё на алтар духоўнай будучыні хрысціянства. У выніку, зрабілі магчымай для шматлікіх вернікаў сустрэчу з Хрыстом у Эўхарыстыі пад Божым дахам.
Па-за сценамі святыні экуменічны дыялог адбываецца на шматлікіх узроўнях грамадскага жыцця. Хрысціяне, незалежна ад веравызнання, аб’ядноўваюцца дзеля арганізацыі і правядзення разнастайных дабрачынных акцый, каб разам супрацьстаяць злу і несправядлівасці, абараняць сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці. Як было падкрэслена падчас ІІ Ватыканскага сабору, такое супрацоўніцтва трэба ўсё больш удасканальваць, “асабліва ў тых месцах, дзе адбываецца сацыяльная або тэхнічная эвалюцыя: правільна ацэньваць чалавечую асобу, садзейнічаць справе міру, выкарыстоўваць Евангелле ў сацыяльным жыцці, развіваць навуку і мастацтва ў хрысціянскім духу, прымяняць разнастайныя сродкі для пераадолення такіх няшчасцяў нашага часу, як голад і стыхійныя бедствы, неадукаванасць і галеча, адсутнасць жылля і няроўнае размеркаванне выгод. Такім супрацоўніцтвам усе веруючыя ў Хрыста лёгка могуць зразумець, як лепш пазнаваць і паважаць адзін аднаго, як пракласці шлях да адзінства хрысціян” (“Аднаўленне адзінства”).

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.