ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Gloria in excelsis Deo!

Як і штогод, у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі быў зладжаны паказ батлеек. Праз іх вернікі мелі магчымасць наблізіць сабе таямніцу аднаго з галоўных хрысціянскіх свят. А каляднае прадстаўленне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве нават пабачыў увесь свет! Фотаздымак спектакля быў надрукаваны на вокладцы папулярнай штодзённай амерыканскай газеты “The Wall Street Journal”. Яго аўтар – беларускі фатограф Васіль Фядосенка (міжнароднае агенцтва навін і фінансавай інфармацыі “Reuters”). †
З тым, каб падзяліцца радасцю ад святкавання, нераўнадушныя дыяцэзіяне ініцыявалі ў калядны перыяд шмат акцый для патрабуючых. У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла дзеці з Савіо-клуба наведалі пажылых людзей у Аддзяленні сястрынскага догляду пры гарадскім шпіталі, з візітам у дзіцячы сацыяльны прытулак даехалі прадстаўнікі салезіянскай сям’і моладзевага цэнтра. Маладыя людзі з парафіі лідскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа нанеслі візіт дзецям са шматдзетных сем’яў, а таксама самотным, хворым і пажылым людзям. Навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі наведалі састарэлых і хворых у Доме міласэрнасці ў Каменцы (дэканат Шчучын).
Крыху радасці і дабрыні прынёс у стацыянар хоспіса Гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна дзіцячы хор “Misterium” з парафіі Маці Божай Анёльскай. У яго выкананні адбыўся калядны канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.
Сваёй творчасцю і настроем падчас Каляд дзяліліся студэнты з Афрыкі, якія выступілі з арыгінальным рэпертуарам перад мясцовымі вернікамі ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Па традыцыі з нагоды свят Божага Нараджэння ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне канцэрт даў дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino”.
На працягу ўсяго каляднага перыяду ў дыяцэзіі праходзілі аплаткавыя сустрэчы. Духоўныя, кансэкраваныя асобы, семінарыйная супольнасць, прадстаўнікі літургічнай службы алтара, моладзь, удзельнікі пілігрымак і іншыя вернікі збіраліся разам, каб скласці адзін аднаму святочныя віншаванні.
Незвычайнае аплаткавае спатканне для патрабуючых было арганізавана ў парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. На сустрэчу ў рэстаран, які на добраахвотнай аснове прадаставіла адна з парафіянак, былі запрошаны пажылыя людзі і інваліды з аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ў в. Лукашына (Іўеўскі раён). У падрыхтоўку пачастунку ўключыліся іншыя парафіяне, якія супольнымі сіламі прыгатавалі святочныя стравы. Усе прысутныя атрымалі падарункі, якія ўдалося сабраць дзякуючы акцыям, арганізаваным парафіяльным “Карытас”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.