ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (155)

Прэса

ekai plСотні тысяч
   ружанцаў на ўспамін
   аб прыездзе Папы

   Вырабам ружанцаў, якія стануць памяткай візіту Святога Айца ў Перу, на працягу 3-ох месяцаў займаюцца вязні з 11-ці турмаў у Ліме.
Старшыня Нацыянальнага пэнітэнцыярнага інстытута Карлас Васкес адзначыў, што 1200 вязняў працуюць у рэкордным тэмпе, каб зрабіць 200 тысяч ружанцаў да прыезду папы Францішка. Іх ствараюць паводле прадстаўленага архідыяцэзіяй узору: на медаліку ружанца будзе адлюстраванне Пантыфіка і сцяг Перу. Папа наведае гэтую паўднёваамерыканскую краіну 18–21 студзеня.

wiara-plАкцыя збору
“няўгодных” падарункаў

   
Яснагорскі дабрачынны пункт заахвоціў палякаў пасля свят сабраць нежаданыя прэзенты.
На такую ідэю натхніў ліст чытача ў каталіцкі штотыднёвік “Нядзеля”. “Перыяд свят Божага Нараджэння непарыўна звязаны з уручэннем падарункаў. Многім мы ўсцешымся, але некаторыя адставім у куток. У той жа час для шматлікіх бедных сем’яў гэтыя непатрэбныя нам рэчы з’яўляюцца аб’ектам мар”, – напісаў чытач. Ліст падштурхнуў а. Шымана Ботуля OSPPE, апекуна Яснагорскага дабрачыннага пункта, арганізаваць акцыю, якая мае на мэце збіранне дароў, што будуць размяркоўвацца паміж падапечнымі пляцоўкі. Паводле задумы, з дапамогі змогуць скарыстаць, у першую чаргу, шматдзетныя сем’і, бяздомныя і беспрацоўныя.

niedziela logoАдной з самых
папулярных калядак
200 гадоў!

   
Песня “Ціхая ноч”, створаная ў 1816 годзе і выкананая праз 2 гады падчас Пастэркі ў невялічкім касцёле ў Оберндорфе каля Зальцбурга (Аўстрыя), простымі словамі і з вялікай чуласцю перадае таямніцу Божага Нараджэння.
У 2018 годзе з нагоды 200-годдзя першага выканання калядкі, рыхтуюцца юбілейныя ўрачыстасці.
    Між іншым, будзе адкрыты адноўлены музей “Ціхай ночы” ў Оберндорфе і выстава з гэтай нагоды ў Зальцбургу. Аўстрыйская пошта ўшануе 200-годдзе “Ціхай ночы” выпускам спецыяльнай маркі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.