ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (111)

Варта ведаць

 Апостальская сталіца выдала новыя рэкамендацыі, што датычаць перадачы і выстаўлення рэліквій святых, а таксама іх абмену і перамяшчэння паміж кляштарамі і абацтвамі. “Гандаль і продаж рэліквій абсалютна забаронены”, – прыгадала Кангрэгацыя па справах кананізацыі. Расчляненне цела святога без згоды Ватыкана таксама строга забаронена. Біскупы павінны атрымаць згоду членаў сям’і на эксгумацыю цела патэнцыяльнага кандыдата да кананізацыі. Падкрэсліваецца, што рэліквіі могуць быць выстаўлены ў святынях толькі тады, калі маюць пасведчанне сапраўднасці. Іх нельга паказваць “у недазволеных ці апаганеных месцах” або выкарыстоўваць у святатацкіх рытуалах.

    Як і кожны год, Святы Айцец Францішак наведаў у манастыры “Mater Ecclesiae” ў Ватыкане Папу на пенсіі Бенедыкта XVI. Пантыфік склаў свайму папярэдніку святочныя віншаванні з нагоды Божага Нараджэння. Як паведамляе прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, сустрэча адбылася 21 снежня 2017 года і доўжылася каля паўгадзіны.
   
     У Асона (Італія) у 18-ты раз была арганізавана выстава пад назвай “100 шопак”. Сёлета на ёй прадставілі 890 прац – больш, чым жыхароў у мясцовасці, дзе праводзіцца традыцыйнае мерапрыемства. Усе творы выкананы мясцовымі майстрамі, рамеснікамі, таварыствамі, часам з арыгінальных матэрыялаў, такіх як зерне, ракавінкі, ствалы дрэў або лісце. Выстава штогод прыцягвае турыстаў з розных куткоў Італіі. Яны разглядаюць шопкі, ідучы вулачкамі святочна ўпрыгожанага гарадка ўздоўж чырвонага ланцуга, які вызначае экскурсійную трасу.
     
    Татранская ледзяная базіліка пабудавана ў Барселоне (Іспанія). Верхні купал святыні сягае вышыні 25 метраў. Над праектам майстры працавалі па 10-12 гадзін у дзень. Для яго рэалізацыі спатрэбілася 1440 блокаў лёду агульнай вагой больш за 190 тон. Наведвальнікаў уражвае размах задумы і дэталі інтэр’ера, якія падкрэслівае кліматычнае асвятленне (у базіліцы падтрымліваецца пастаянная тэмпература -7 °С). Уваход у святыню бясплатны. Яна будзе адкрыта да сакавіка бягучага года.
   
   • Паводле дадзеных даследавання, праведзенага па замове Фонду мамы і таты ў Польшчы, развод часцей за ўсё закранае сужэнствы са стажам 5–9 гадоў і да 4-ох гадоў, а таксама 10–14 гадоў. Затым колькасць змяншаецца разам з павелічэннем стажу, але, напрыклад, сужэнстваў, якія распадаюцца пасля 30-ці пражытых разам гадоў, больш, чым у прамежку 25–29 гадоў. Для 71% палякаў гэта з’яўляецца жыццёвым паражэннем, хаця ажно 88% лічаць, што любоў на ўсё жыццё магчымая. Да раставання сужэнцы не ставяцца абыякава, а 1/3 толькі што разведзеных лічаць, што гэтага можна было пазбегнуць.

credo.pro; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.