ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ІІ НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: “Вось Ягнё Божае”. І пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: “Чаго шукаеце?”. Яны сказалі Яму: “Раббі (што азначае «настаўнік»), дзе жывеш?”. Ён сказаў ім: “Ідзіце і ўбачыце”. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзясятай гадзіны.
    Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: “Мы знайшлі Месію” (гэта значыць Хрыста).
    І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: “Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас” (што азначае “Пётр”, “скала”).
Ян 1, 35–42

Спазнаць Пана
    Умець спыніцца, каб разглядзець Езуса, які праходзіць побач, – гэта ў сённяшні час вялікае мастацтва. Мы ўжо прызвычаіліся, што павінны шмат бегаць, нешта рабіць, такім чынам “дзейнічаючы для Езуса”. Прыслухваемся да закліку пашырэння веры, евангелізацыі. Стараемся не абмінуць ніводнай рэлігійнай акцыі, прамаўляем разнастайныя малітвы. Аднак апрача ўсіх гэтых спраў, якія, бясспрэчна, вельмі патрэбныя і нават абавязковыя, нам неабходны таксама хвіліны суцішэння, каб сустрэцца з Тым, для каго ўсё гэта робім і хочам рабіць далей. Калі не спазнаем Хрыста, усе нашыя старанні не будуць мець ніякага сэнсу і значэння.
    Кожная сустрэча з Езусам дапамагае зразумець, да якіх дзеянняў Ён нас заклікае. Пан запрашае ствараць прастору для сустрэчы з Ім падчас кожнай малітвы, Эўхарыстыі, а таксама ў сітуацыі, калі маем магчымасць сведчыць пра Бога.

 

Ці ўмею я спыніцца, каб распазнаць Пана?
   Ці зразумеў, да чаго мяне запрашае Хрыстос?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.