ГРОДНА
Панядзелак,
04 снежня 2023 года |
З каталіцкага друку (154)

прадалі на аўкцыёне
Дабрачынная падзея адбылася ў неапалітанскай сядзібе грамадскага тэлебачання “RAI”. Атрыманыя грошы прызначаць на патрэбы мясцовай дзіцячай бальніцы.
Капялюш, выстаўлены на аўкцыёне, сам па сабе не меў асаблівай вартасці. Стаў каштоўным, паколькі яго ахвяраваў Пантыфік.Папа Францішак практыкуе такі спосаб дабрачыннасці дастаткова часта. Падобны выпадак нядаўна адбыўся з падораным яму элітным “Lamborghini”, які прададуць на аўкцыёне “Сотбіс”. Выручаныя сродкі будуць прызначаны на падтрыманне 3-ох дабрачынных праектаў. †

ў Ватыкане пасля 500 гадоў
Эксперты лічаць, што гэтыя 2 выяўленыя роспісы, з’яўляюцца апошнімі, якія стварыў майстар Рэнесансу, перш чым заўчасна памёр у 1520 годзе, маючы толькі 37 гадоў.
Роспісы былі адкрыты падчас ачышчэння і кансэкрацыі адной з зал у Ватыканскіх музеях. Жаночыя постаці, якія прадстаўляюць сабой Справядлівасць і Сяброўства, Рафаэль намаляваў каля 1519 года. Аднак не паспеў скончыць творы. Пасля яго смерці іншыя мастакі завяршылі распісванне сцяны гэтай залы, а 2 роспісы Рафаэля былі забытыя.Дырэктар Ватыканскіх музеяў лічыць, што кансэкрацыя адкрытых роспісаў Рафаэля і цэлай залы працягнецца найменш да 2022 года. “Гэта, апроч Сіксцінскай капліцы, адзін з найважнейшых праектаў апошніх дзесяцігоддзяў, рэалізаваных у Ватыканскіх музеях”, – паведаміла Барбара Ята, італьянскі гісторык мастацтва.

ў Бэтлееме
Стаенка на плошчы Ясляў будзе выстаўлена да 20 студзеня. Год таму яе можна было ўбачыць на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Від шопкі адсылае да мальтыйскіх пейзажаў, беручы пад увагу мясцовую архітэктуру, расліннасць, жывёл. Яна мае 17 метраў у даўжыню, 12 метраў у шырыню, а ў самым сваім высокім пункце дасягае 8-мі метраў. Змяшчае 17 фігур.Шопку спраектаваў Манвэл Грэч з вострава Гоза.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.