ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Бог – мой Збаўца, Адкупіцель, мая Крыніца ласкі!

У турме я таксама пазнаў Усемагутнага. Быў ахрышчаны ў каталіцкім Касцёле а. Казімірам Жылісам. Але не да канца адкрыў сваё сэрца і розум: далей грашыў, спадзеючыся, што міласэрны Бог прабачыць. Шчыра кажучы, не маліўся, не прымаў удзел у Эўхарыстыі. Аднак зерне, што высадзіў у маім сэрцы а. Казімір, хоць і са спазненнем, але дало плён. †
Зараз я глыбока ўсведамляю ўсё тое, што рабіў у жыцці няправільна. Прымаю, Бог – мой Збаўца, Адкупіцель, мая Крыніца ласкі! Добра разумею, што праваднікамі да гэтага разумення былі менавіта служыцелі Касцёла. Знаходзячыся ў турме, я рэгулярна чытаю выпускі каталіцкай газеты “Слова Жыцця”. Дзякуючы гэтаму далей развіваю сваю веру.
Ад усяго сэрца хачу выказаць шчырую падзяку Касцёлу, яго прадстаўнікам, найперш, за тое, што Вы ёсць. Праз Вас многія людзі здабываюць ісціну ў Богу, навяртаюцца і адкрываюцца на ласкі Усявышняга. Усіх са святамі Нараджэння Збаўцы, які прагне нарадзіцца ў душы кожнага чалавека...

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.