ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

Варта ведаць (110)

Варта ведаць

 Колькасць католікаў у Швецыі расце па прычыне міграцыі і шматлікіх навяртанняў. Сярод навернутых – былыя лютэране, атэісты і мусульмане. Як заўважае ардынарый Стокгольма кардынал Андэрс Арборэліус, “звычайна гэта людзі добра адукаваныя, якія імкнуцца шукаць праўду”. Іерарх прызнаў, што вымушаны купляць або арэндаваць пратэстанцкія святыні, каб было месца, дзе можна цэлебраваць для вернікаў Эўхарыстыю. Такім чынам, Скандынавія сёння складае адзіны рэгіён Еўропы, дзе каталіцкі Касцёл развіваецца хуткімі тэмпамі.

    Падобна як і ў Польшчы, у Італіі імкнуцца абмежаваць гандаль па нядзелях і святах. Старшыня Камісіі італьянскага епіскапата па пытаннях працы і сацыяльных праблем арцыбіскуп Піліпа Сантора падтрымаў парламенцкую ініцыятыву, якая павінна ўрэгуляваць гэты момант. Іерарх падкрэсліў, што не мае на ўвазе якой-небудзь палітычнай арыентаванасці – яго цікавіць годнасць чалавека. “Працы нельга прысвячаць усё жыццё”, – заўважыў прадстаўнік італьянскага епіскапата.
   
     Карціну Леанарда да Вінчы “Збаўца свету”, якая на лістападаўскім аўкцыёне дома Крысці дасягнула рэкорднага кошту (450,3 млн даляраў), набыў саудаўскі прынц Бадэр ібн Абдула ібн Мухамед ібн Фархан асСауд. На сёння гэта самы дарагі за ўсю гісторыю твор мастацтва, прададзены на публічным аўкцыёне. Карціна прадстаўляе Езуса, які трымае ў левай руцэ хрустальны шар – сімвал свету, а правую ўзносіць для бласлаўлення. На думку гісторыкаў мастацтва, яна была намалявана каля 1500 г. для караля Францыі Людовіка ХІІ.
     
    Кароль рок-н-рола, вядомы сотнямі папулярных песень Элвіс Прэслі спяваў таксама і пра веру. Амерыканскі поп-музыкант неаднаразова спасылаўся на хрысціянскія матывы ў сваёй творчасці. Кампазіцыя “Miracle of the Rosary” (“Цуд Ружанца”) з’явілася на дыску “Elvis Now” у 1970-я гг. Але гэта не адзіная песня на рэлігійную тэматыку, запісаная вядомым артыстам. У рэпертуары Элвіса была таксама прыгожая кампазіцыя “In My Father’s House” (“У доме майго Айца”), змест якой непасрэдна звязаны са словамі Хрыста.
   
   • Дадатак “5 хвілін з Богам” – гэта электронная форма малітоўніка, у якім на кожны дзень можна знайсці адзін з псалмоў брэвіярыя, фрагмент Евангелля на дадзены дзень, разважанне і пытанне для роздуму, просьбы з ютрані, “Ойча наш” і канцовую малітву з ютрані дадзенага дня. “Гэта толькі 5 хвілін у суткі, але дзень адразу становіцца прыгажэйшы”, – каменціруюць карыстальнікі. Дадатак падрыхтавала рэдакцыя “Каталіцкага дапаможніка”, якая ўжо на працягу года штомесяц прапануе сваім чытачам малітоўнік у друкаванай версіі. Дадатак можна бясплатна спампаваць з Google Play ці App Store.

credo.pro; deon.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.