ГРОДНА
Чацвер,
26 верасня 2024 года |
Несці радасць усім добрым людзям
З Віфліемскай зоркай, Юзафам, Марыяй, маленькім Езусам ды іншымі ўдзельнікамі святочнай працэсіі моладзь з парафіі Маці Божай Анёльскай рушыць 26 снежня ад хаты да хаты. Калядоўшчыкі наведаюць дзясяткі сем’яў, каб напоўніць сэрцы людзей радасцю ад Нараджэння Хрыста, а ў дадатак нашчадраваць сабе шмат яркіх эмоцый ды мех пачастункаў.
“Традыцыя калядавання ў гродзенскай францішканскай парафіі зарадзілася яшчэ ў 90-я гады, але з цягам часу абрад паступова занік, – распавядае а. Павел Раманчук OFMConv. – З мэтай адраджэння і пашырэння гэтай прыгожай святочнай традыцыі ў мінулым годзе мы стварылі адмысловую групу калядоўшчыкаў.
У яе склад увайшлі міністранты і парафіяльная моладзь. Наша першае калядаванне прайшло вельмі пазітыўна. Падчас наведвання дамоў удалося крануць сэрцы людзей непасрэднасцю і шчыра- сцю, дапамагчы ім упоўні адчуць атмасферу свята Раства. Гаспадары сустракалі нас з вялікай радасцю. Казалі, што ўжо шмат гадоў, як не віталі калядоўшчыкаў. Нам дзякавалі, частавалі, а гэта значыць, што дэбют атрымаўся ўдалым. Таму ў гэтым годзе нават не ўзнікала пытанне, ці пойдзем зноў калядаваць”. †

Падрыхтоўка да сёлетняга шчадравання пачалася на пачатку снежня. Быў распрацаваны сцэнарый прадстаўлення, моладзь размеркавала ролі, вывучыла калядныя вершы і песні, а таксама падабрала адпаведныя касцюмы і атрыбуты.
“Вядома, што калядаванне – традыцыя з язычніцкімі каранямі, – адзначае а. Павел, – але мы, як шчырыя католікі, робім акцэнт на хрысціянскім свяце. Падчас калядавання стараемся перадаць евангельскую вестку аб Нараджэнні Езуса з дапамогай разнастайных калядных сімвалаў. Моладзь нясе выяву Віфліемскай зоркі, якая нагадвае тую, што запалілася на небе, калі нарадзіўся Збаўца. Калядоўшчыкі пераапранаюцца не ў язычніцкіх персанажаў – такіх, як каза, мядзведзь – а ў пастушкоў і анёлаў, Маці Божую і св. Юзафа, Трох Каралёў, нагадваючы тым самым пра герояў святой ночы Нараджэння Пана”.
Варта адзначыць, што для самадзейных артыстаў з францішканскай парафіі калядаванне – гэта не столькі касцюміраваная імпрэза, колькі спроба асэнсавання велічнай падзеі і прыбліжэння яе значэння для кожнага чалавека. Заходзячы ў дамы, калядоўшчыкі не толькі віншуюць гаспадароў з Раством, жадаюць ім здароўя, шчасця і дабрабыту. Яны робяць акцэнт на тым, што праз радасную падзею нараджэння Хрыста ўсе людзі нарадзіліся да новага, вечнага жыцця. Таму трэба цешыцца кожнаму дню, падоранаму Госпадам, дзякаваць Яму за магчымасць быць адзін з адным, дбаць не толькі аб святочным убранстве дамоў, але і аб чысціні, светласці душы ў святочны перыяд і ў іншыя дні года.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.